Бака́сніцы (Rhagionidae) — сямейства караткавусых насякомых атрада двухкрылых.
Бакасніцы |
Бакасніца звычайная (Rhagio scolopaceus) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Інфраклас: | Навакрылыя насякомыя | |
Міжнародная навуковая назва |
---|
Rhagionidae Latreille, 1802 |
|
Апісанне
Даўжыня 2-18 мм. Чорныя, бурыя, або жоўтыя насякомыя. Брушка падоўжанае, канічнае. Галава паўшарападобная. Крылы празрыстыя або плямістыя з 4 радыяльнымі жылкамі.
Лічынкі — драпежнікі, насяляюць вільготную, багатую арганічнымі рэчывамі глебу, апалае лісце, адмерлую драўніну, радзей праточную ваду. Дарослыя жывуць на лісцях, ствалах дрэў, звычайна ў вільготных мясцінах каля вады. Дарослыя мухі кормяцца дробнымі насякомымі з мяккімі покрывамі, частка відаў — нектарам. Самкі родаў Symphoromyia і Spaniopsis — крывасосы.
Пашыраны ўсясветна, вядома каля 500 відаў. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашырана бакасніца звычайная (Rhagio scolopaceus)
Літаратура