Багданаўскі сельсавет (Лунінецкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2009 года вёска) Багданаўка.

Багданаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уЛунінецкі раён
Уключае1 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтрБагданаўка
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940, 11 жніўня 1980
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)1 216
Багданаўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). Цэнтр — вёска Багданаўка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Загародскага сельсавета[1].

Пасля скасавання Лагішынскага раёна ў 1962 годзе вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[2].

Зноў утвораны 11 жніўня 1980 года ў складзе Лунінецкага раёна шляхам вылучэння з Лунінскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1642 чалавекі[4], з іх 99,4 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1216 чалавек[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.