Нядаўнія даследаванні дапускаюць, што Інда-Аўстралійская пліта можа знаходзіцца ў працэсе разлому на дзве асобных пліты пад дзеяннем напругі, выкліканай сутыкненнем Інда-Аўстралійскай пліты з Еўразійскай уздоўж Гімалаяў. Гэтыя дзве субпліты звычайна завуць Індыйскай і Аўстралійскай плітамі.