Ахоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ахова.

Ахоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрАхова
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 387
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кашавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. Падчас узбуйнення раёнаў 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы скасаванага Іванаўскага раёна[2]. 6 студзеня 1965 года вёскі вернуты ў склад Дастоеўскага сельсавета адноўленага Іванаўскага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1823 чалавекі[5], з іх 94,6 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1387 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.