Арыбэ Перальта

мексіканскі футбаліст

Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (2004—2018). Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама найлепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Футбол
Арыбэ Перальта
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАрыбэ Перальта Маронес
МянушкаEl Cepillo («Шчотка»)
Нарадзіўся12 студзеня 1984(1984-01-12)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Мексіка
Рост178 см
Вага72 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003Мексіка Манаркас Марэлія2 (0)
2003—2004Мексіка Леон33 (10)
2004—2006Мексіка Мантэрэй64 (11)
2005  Мексіка Гвадалахара0 (0)
2006—2014Мексіка Сантас Лагуна225 (82)
2009  Мексіка Хагуарэс Ч’япас35 (12)
2014—2019Мексіка Амерыка182 (60)
2019—2021Мексіка Гвадалахара33 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2018Мексіка Мексіка67 (26)
2011—2016Мексіка Мексіка (алімпійская)16 (11)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
ЗолатаЛондан 2012футбол
Панамерыканскія гульні
ЗолатаГвадалахара 2011футбол
Залатыя Кубкі КАНКАКАФ
ЗолатаЗША/Канада 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыкі». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезона Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.

13 мая 2014 года было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка»[3][4]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футбола[5].

У чэрвені 2019 года перайшоў у «Гвадалахару». У студзені 2022 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі, выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы склад[6]. Ігрок быў уключаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014.

У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.

У маі 2018 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры ў зборнай пасля чэмпіянат свету 2018.

Дасягненні

«Сантас Лагуна»

  • Чэмпіён Мексікі: 2008 (к), 2012 (к)

«Амерыка»:

  • Чэмпіён Мексікі: 2014 (а), 2018 (а)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2015, 2016

Мексіка

Заўвагі

  • Peralta signs for Club America. Goal.
  • Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América! Архівавана 17 мая 2014.. Esto.
  • Oribe Peralta, el mejor pagado en la historia Архівавана 17 мая 2014.. El Universal.
  • Oribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці