Арцём Аляксандравіч Фядзянін

беларускі футбаліст

Арцём Фядзянін (нар. 25 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Арцём Фядзянін
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАрцём Аляксандравіч Фядзянін
Нарадзіўся25 красавіка 1994(1994-04-25)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост174 см
Вага70 кг[2]
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубняма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Гомель6 (0)
2014   Беларусь Рэчыца-201424 (1)
2016 Беларусь Хімік (Светлагорск)21 (3)
2017 Беларусь Асіповічы26 (11)
2018—2019 Беларусь Смалявічы48 (7)
2020—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца)33 (7)
2021—2022 Беларусь Дняпро (Магілёў)41 (4)
2023 Беларусь Паперпрам (Гомель)28 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013Беларусь Беларусь (да 20)6 (0)

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.

У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт[6].

У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2019, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 года не выступаў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў складзе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 года з’яўляўся пераважна ў стартавым складзе, з лета стаў выхадзіць на замену. У студзені 2023 года пакінуў «Дняпро»[16].

У лютым 2023 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18].

Міжнародная кар’ера

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2011дубльГомель 51
2012дубльГомель 281
2013Д1Гомель 20
2014Д2Рэчыца-2014 241
2015Д1Гомель 40
2016Д2Хімік 213
2017Д2Асіповічы 2611
2018Д1Смалявічы 254
2019Д2Смалявічы 233
2020Д2Спадарожнік 236
2021 (1)Д1Спадарожнік 101
2021 (2)Д2Дняпро 182
2022Д1Дняпро 232
2023Д2Паперпрам 281

Крыніцы

  • Десять игроков дубля "Гомеля" переведены в основную команду (руск.). football.by (9 студзеня 2013). Праверана 9 снежня 2023.
  • "Гомель" отдал в аренду двух молодых игроков (руск.). football.by (20 сакавіка 2014). Праверана 9 снежня 2023.
  • "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 9 снежня 2023.
  • Артем Федянин продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 9 снежня 2023.
  • Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса» (руск.). football.by (25 сакавіка 2016). Праверана 9 снежня 2023.
  • 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
  • Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 9 снежня 2023.
  • "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
  • Федянин сменил "Смолевичи" на "Спутник" (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 9 снежня 2023.
  • Федянин поставил подпись под новым контрактом со "Спутником" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  • Федянин подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  • Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  • Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  • Футбол. Полузащитник Артем Федянин расстался с могилевским "Днепром" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
  • Федянин пополнил ряды "Бумпрома" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  • Федянин расстался с "Бумпромом" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці