Артыкулы Канфедэрацыі
Артыкулы Канфедэрацыі, поўная назва Артыкулы Канфедэрацыі і Вечнага Саюза (англ.: The Articles of Confederation and Perpetual Union)) — дакумент, прыняты 15 лістапада 1777 года Другім Кантынентальным Кангрэсам. Паводле Артыкулаў ЗША ператвараліся з саюза незалежных дзяржаў у канфедэрацыю. Лічыцца першым праектам Канстытуцыі Злучаных Штатаў[1]. Паводле Артыкулаў за Кангрэсам і Камітэтам Штатаў замацоўваліся некаторыя абавязкі: арганізацыя арміі, вядзенне вайны, дыпламатычных адносіны, арганізацыя паштовай сувязі паміж штатамі, чаканка грошай і іншае. Таксама вызначалася сістэма ўрэгулявання канфліктаў паміж штатамі і прыняцця новых штатаў у склад Канфедэрацыі.
Артыкулы Канфедэрацыі | |
---|---|
![]() | |
Назва | англ.: no |
Папярэдні ў спісе | Дэкларацыя незалежнасці ЗША |
Наступны ў спісе | Канстытуцыя ЗША |
Выданне | Articles of Confederation and Perpetual Union (original version)[d] і Articles of Confederation (US Statutes at Large)[d] |
Аўтар | Кантынентальны кангрэс |
Мова твора або назвы | англійская |
Дата набыцця моцы | 1 сакавіка 1781 |
![]() |
Этапы распрацоўкі і ратыфікацыі Артыкулаў Канфедэрацыі[1]
- 11 чэрвеня 1776 г. — Кантынентальны Кангрэс вырашыў стварыць камітэт распрацоўкі праекта канфедэрацыі калоній.
- 12 чэрвеня 1776 г. — Гэты камітэт пачаў працаваць.
- 12 ліпеня 1776 г. — Першы чарнавы праект Артыкулаў Канфедэрацыі распрацаваны і прадстаўлены Кангрэсу.
- 15 лістапада 1777 г. — Кантынентальны Кангрэс прыняў Артыкулы Канфедэрацыі.
- 17 лістапада 1777 г. — Артыкулы Канфедэрацыі перададзены штатам для вырашэння іх лёсу.
- 26 чэрвеня 1778 г. — Вырашана дапрацаваць Артыкулы.
- 27 чэрвеня 1778 г. — Першы дапрацаваны варыянт забракаваны, пачалася распрацоўка другога варыянта.
- 9 ліпеня 1778 г. — Другі дапрацаваны варыянт падпісалі 8 штатаў: Нью-Гэмпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Нью-Ёрк, Пенсільванія, Вірджынія і Паўднёвая Караліна.
- 21 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Паўночнай Караліны.
- 24 ліпеня 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Джорджыі.
- 26 лістапада 1778 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі Нью-Джэрсі.
- 5 мая 1779 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Дэлавэр.
- 1 сакавіка 1781 г. — Ратыфікацыя дакумента дэлегатамі штата Мэрыленд. Артыкулы пачынаюць дзейнічаць дэ-юрэ.
- 21 лютага 1787 г. — Кангрэс ухваліў план правядзення Канвенцыі ў Філадэльфіі па распрацоўцы Канстытуцыі ЗША.
- 4 сакавіка 1789 г. Прынята Канстытуцыя ЗША. Яна замяняе сабой Артыкулы Канфедэрацыі.
Крыніцы
Літаратура
- Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. — Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019. — 176 с. — ISBN 978-985-7220-59-5
Спасылкі
![]() | Артыкулы Канфедэрацыі на Вікісховішчы |
---|
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці