Артур Рэкхэм

англійскі ілюстратар

Артур Рэкхэм (англ.: Arthur Rackham; 19 верасня 1867, Лондан, Англія6 верасня 1939, Сурэй, Англія) — англійскі ілюстратар, які праілюстраваў практычна ўсю класічную дзіцячую літаратуру на англійскай мове («Вецер у вербах[en]», «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», «Пітэр Пэн у Кенсінгтонскім садзе[en]»), а таксама «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра і некаторыя оперы Рыхарда Вагнера. Прадстаўнік віктарыянскага казачнага жывапісу[en]. Неаднаразова ўдастайваўся залатых медалёў на сусветных выставах[en]. У 1914 годзе прайшла яго персанальная выстава ў Луўры.

Артур Рэкхэм
англ.: Arthur Rackham
Фатаграфія
Дата нараджэння19 верасня 1867(1867-09-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці6 верасня 1939(1939-09-06)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
ЖонкаEdyth Starkie[d][4]
Род дзейнасцімастак, ілюстратар, перакладчык, рысавальнік
Вучоба
Мастацкі кірунакВіктарыянскі казачны жывапіс[d][5]
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэкхэм быў у першую чаргу бліскучым малявальшчыкам, аддаючы перавагу мудрагеліста выгінаючымся лініям пераплеценых галін, пеністых хваляў і чалавекападобных дрэў[6]. Яго свет насяляюць дзіўныя стварэнні накшталт гномаў, эльфаў і фей, прычым у рысах некаторых угадваецца партрэтнае падабенства з аўтарам[6]. Колеры змякчаныя і граюць падпарадкаваную ролю.

Прадстаўнік стылю мадэрн, Рэкхэм прызнаваў уплыў такіх ілюстратараў, як Джордж Крукшэнк і Обры Бёрдслі[6]. У сваю чаргу, яго ўплыў адчуваецца ў ілюстрацыях Айды Рэнтул-Аўтуэйт[en], першых мультыплікацыйных фільмах Дыснея[6], у фільмах Ціма Бёртана (які абраў сваім лонданскім офісам былую кватэру Рэкхэма) і Гільерма дэль Тора (які кажа, што натхняўся малюнкамі Рэкхэма пры стварэнні «Лабірынта фаўна»[7][8]).

Заўвагі

  • а б RKDartists Праверана 19 верасня 2017.
  • Hudson D. Arthur Rackham: His Life and WorkNYC: Charles Scribner's Sons, 1960.
  • https://www.tate.org.uk/art/art-terms/f/fairy-painting Праверана 27 лістапада 2018.
  • а б в г The Greenwood Encyclopedia of Folktales and Fairy Tales. Volume 3. ISBN 9780313334443. Page 802.
  • Emanuel Levy[en]. Pan's Labyrinth Brilliant Del Toro (англ.). Сайт Эмануэля Леві[en] (18 лістапада 2006). Праверана 24 ліпеня 2022.
  • Guillermo del Toro. Pan's people (англ.). «The Guardian» (17 лістапада 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці