Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі

палітык (1901—1931)

Арсе́н (Арсе́нь) Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (парт. псеўд.: Вла́дэк Камі́нскі, тав. Ула́дэк; 5 верасня 1901, Вільня — 31 жніўня 1931, Геленджык) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.

Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі
Дата нараджэння5 верасня 1901(1901-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці31 жніўня 1931(1931-08-31) (29 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Партыя
Член у
Род дзейнасціпалітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда[1], бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1][2]. Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага[1].

У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкаме)[3].

Браў удзел у стварэнні і быў адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі[3][4]. У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[3]. У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы[3]. У 1928 годзе на I з’ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года быў членам Бюро ЦК КПЗБ[3]. Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў[3].

Магіла Арсеня Канчэўскага на Вайсковых могілках у Мінску.

Загінуў 31 жніўня 1931 года на курорце ў Геленджыку, патануўшы падчас купання ў Чорным моры[5]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Зноскі

Спасылкі