Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі

Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (25 чэрвеня 1907, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 мая 1989, Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989).

Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі
руск.: Арсений Тарковский
Асабістыя звесткі
ПсеўданімыТарас Подкова
Дата нараджэння12 (25) чэрвеня 1907[1] ці 25 чэрвеня 1907(1907-06-25)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці27 мая 1989(1989-05-27)[3][4][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
БацькаАляксандр Карлавіч Таркоўскі[d]
ЖонкаTatyana A. Ozerskaya[d] і Maria Tarkowska[d]
ДзеціАндрэй Арсеньевіч Таркоўскі і Marina Tarkovskaja[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, перакладчык, мовазнавец, пісьменнік
Жанрпаэзія
Мова твораўруская
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1907 года ў Елісаветградзе Херсонскай губерні.

У 1923 годзе пераехаў у Маскву да сястры свайго бацькі. У 1929 годзе скончыў Вышэйшыя дзяржаўныя літаратурныя курсы.

З 1931 года працаваў на Усесаюзным радыё старшым інструктарам-кансультантам па мастацкім радыёвяшчанні, пісаў п’есы для радыёпастановак. Прыкладна з 1933 года Таркоўскі пачаў займацца мастацкім перакладам.

Памёр 27 мая 1989 года ў Маскве. Пахаваны на могілках у Перадзелкіне.

Творчасць

Друкаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівыя напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў.

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алесь Каско, Рыгор Сітніца[5].

Зноскі

  • Arseni Aleksandrovitch Tarkovski // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці