Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (арм.: Հայկական Խորհրդային Սոցիալիստական Հանրապետություն) — адна з саюзных рэспублік СССР. Праіснавала з 30 снежня 1922 года па 30 жніўня 1991 года.
У 1922—1927 гадах афіцыйная назва рэспубліка гучала па-руску як «Социалистическая Советская Республика Армения», а па-армянску «Аястані Соцыалістакан Хорэрдайін Анрапетуцюн». Затым назва была зменена на «Армянская ССР», адпаведна ў армянскай назве форма «аястані» («Арменіі») была зменена на прыметнік «айкакан» («армянская»), акрамя таго, словы «савецкі» і «сацыялістычны» памяняліся месцамі. Афіцыйная назва Армянскай ССР на рускай мове далей не змянялася, але армянская назва змянілася яшчэ два разы, разам з афіцыйна змененым перакладам на армянскую мову тэрмінаў «савецкі» і «рэспубліка». У 1940 годзе ў якасці пераклада абодвух тэрмінаў замест армянскіх калек былі узяты прамыя запазычанні, і назва была зменена на «Айкакан Советакан Соцыалістакан Рэспубліка». У 1966 годзе быў адноўлены ранейшы тэрмін для «рэспублікі» (для «савецкі» застаўся русізм), і ў канчатковай рэдакцыі назва рэспублікі выглядала як «Айкакан Советакан Соцыалістакан Анрапетуцюн».
З 12 сакавіка 1922 года з'яўлялась часткаю Закаўказскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЗСФСР). З 30 снежня 1922 года ў складзе ЗСФСР уваходзіць у СССР. З 5 снежня 1936 года ўваходзіла непасрэдна ў склад СССР як саюзная рэспубліка.
23 жніўня 1990 года Вярхоўны Савет Армянскай ССР прыняў «Дэкларацыю аб незалежнасці Арменіі», якая адзначыла пачатак працэса сцверджання незалежнай дзяржаўнасці. Было аб'яўлена, што на ўсей тэрыторыі Рэспублікі Арменія дзейнічаюць толькі Канстытуцыя і законы Рэспублікі Арменія. Таксама было аб'яўлена аб стварэнні Ўзброенных Сіл Арменіі.
17 сакавіка 1991 года Арменія перашкодзіла правядзенню рэферэндума аб захаванні СССР на тэрыторыі рэспублікі.
21 верасня 1991 года быў праведзены рэферэндум аб выхадзе са складу СССР: «Ці згодны вы, каб Рэспубліка Арменія была незалежнай дэмакратычнай дзяржавай па-за складам СССР?»[1]. Большасць грамадзян, якія мелі выбарчае права, адказалі на гэтае пытанне сцвярджальна[2].
23 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Арменіі па выніках рэферэндума зноў абвясціў незалежнасць Арменіі.
Армянская ССР фармальна заставалася ў складзе СССР да яго распаду 26 снежня 1991 года, паколькі не былі да канца выкананыя працэдуры, прадугледжаныя Законам СССР «Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР» ад 3 красавіка 1990 года[3].
У Армянскай ССР выходзілі рэспубліканскія газеты «Советакан Аястан» (на армянскай мове), «Камуніст» (на рускай мове), «Савет Эрменістаны» (на азербайджанскай мове) и «Рыа Таза» (на курдскай мове).
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія апынуліся стабільнымі і перажылі гэты перыяд. У выпадках адсутнасці ўсталяванай анзвы тэрыторый даюцца назвы органаў улады, якія кантралявалі іх.