Арлы (Міжзем’е)

Арлы́ — вялізныя мудрыя птушкі ў легендарыуме Толкіна, якія маглі размаўляць. Створаны Манвэ і Яванай[1] перад абуджэннем Дзяцей Ілуватара. У творах Толкіна з’яўляюцца звычайна ў надзвычайных выпадках.

Згадкі ў легендарыуме

Першая эпоха

У Першую эпоху яны дапамагалі эльфам і людзям супрацьстаяць Моргату. Пад камандаваннем Тарандора гнездавалі ў гарах Крысаэгрым[2]. Акрамя асабістых подзвігаў Тарандора, дзеянні Арлоў уключалі таксама абарону Гондаліна ад шпіёнаў Моргата[3]; уратаванне Берэна і Луціен з Ангбанда[4]; абарону Туора, Ідрыль і рэшту жывых жыхароў Гондаліна пры яго пагібелі[5]; а таксама, з падтрымкай Эарендыла, паражэнне крылатых цмокаў у Вялікай бітве[6].

Другая эпоха

У Другую эпоху большасць Арлоў меркавана вярнуліся ў Аман. У канцы эпохі яны прыбылі ў Нуменор з папярэджаннем пра будучую пагібель каралеўства.

Трэцяя эпоха

У Трэцюю эпоху Арлы Гвайхіра, што насялялі Туманныя горы, дапамагалі Гандальфу і Радагасту. Яны адыгралі істотную ролю ў выправе Торына да Адзінокай гары з мэтай вярнуць скарбы гномаў[7] і ў бітве Пяці войскаў[8], У Вайну Пярсцёнка вызвалілі Гандальфа з Артханка[9], а таксама выратавалі Фрода і Сэма з Арадруіна[10]. Таксама арлы бралі ўдзел у бітве каля варот Мордара супраць назгулаў.

Зноскі