Анібале Карачы

Анібале Карачы (іт. Annibale Carracci; 3 лістапада 1560, Балоння — 15 ліпеня 1609, Рым) — італьянскі жывапісец і гравёр балонскай школы, брат мастака Агасціна Карачы.

Анібале Карачы
італ.: Annibale Carracci
Фатаграфія
Дата нараджэння3 лістапада 1560[1]
Месца нараджэння
Дата смерці15 ліпеня 1609(1609-07-15)[4][5][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанргістарычны жывапіс[7], жанравы жывапіс[7] і партрэтны жывапіс[d][7]
Мастацкі кірунакбарока[8]
УплыўПраспера Фантана
Уплыў наAntonio Marziale Carracci[d]
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вучань Пасароці і свайго стрыечнага брата — мастака Ладавіка Карачы, Анібале вывучаў творчасць Карэджа, Тынтарэта, Веранезэ, Рафаэля і Мікеланджэла. Імкненне пераймаць гэтым карыфеям жывапісу вельмі ярка адчуваецца ў яго ранніх творах.

У 1582 годзе Анібале і Агасціна Карачы заснавалі ўласную школу, якая атрымала пазней назву «Акадэмія дэльі Інкамінаці»). Анібале прымаў актыўны ўдзел у педагагічнай і мастацкай дзейнасці Акадэміі.

У 1597 годзе Анібале Карачы быў запрошаны ў Рым кардыналам Адаарда Фарнезэ для афармлення Палацца Фарнезэ фрэскавым роспісам на міфалагічныя сюжэты. Гэтая праца заняла ў Анібале і яго брата Агасціна разам з вучнямі восем гадоў, стварылі фрэскі («Трыумф Вакха і Арыядны», «Меркурый і Парыс», «Пан і Дыяны», «Юпітэр і Юнона» і інш.).У 1602 годзе Анібале Карачы атрымаў заказ на афармленне рымскай капэлы Эрэра дэ Сан Джакама дэльі Спаньёлі. Пачынаючы з 1605 года жорсткія рэўматычныя болі пазбавілі мастака магчымасці займацца жывапісам.

Нягледзячы на ўсеагульнае прызнанне, Анібале Карачы памёр ва ўзросце 49 гадоў у галечы і быў пахаваны ў адпаведнасці з яго перадсмяротнай просьбай у Пантэоне, побач з Рафаэлем.

Зноскі

  • а б http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12466547v
  • Annibale Carracci
  • Annibale CarracciOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  • Union List of Artist Names
  • а б в https://www.nga.gov/collection/artist-info.1096.html
  • https://www.metmuseum.org/toah/hd/carr/hd_carr.htm
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці