Антыбіётыкі

Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.

Антыбіётыкі
Выява
Тэст на адчувальнасць бактэрый да розных антыбіётыкаў. На паверхню кубка Петры, на якім растуць бактэрыі, пакладзены дыскі, прасякнутыя рознымі антыбіётыкамі. Празрыстая зона вакол дыска — рост бактэрый падаўлены дзеяннем антыбіётыка
Названа аданты-[d] і жыццё
Код WordLiftdata.wordlift.io/wl01714…
Код NCI ThesaurusC258
Аб’яднаннеспіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядома каля 5 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.

Тэрмін антыбіётык быў упершыню выкарыстаны ў 1942 годзе Зельманам Ваксманам і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.[1] Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, страўнікавы сок). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэнні, такія як сульфаніламіды.

Класіфікацыя

Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:

  • вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
  • макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
  • хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
  • пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, сератыцын, цэкрапін, актынаміцыны) і інш.

Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С).

Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

Гісторыя

Да пачатку 20 стагоддзя лячэнне інфекцый базавалася пераважна на народнай медыцыне. Сумесі з антымікробнымі ўласцівасцямі, якія выкарыстоўваліся ў лячэнні інфекцый, былі апісаны больш за 2000 гадоў таму.[2] Многія старажытныя культуры, у тым ліку аюрведа, старажытныя егіпцяне і старажытныя грэкі, выкарыстоўвалі спецыяльна адабраную цвіль, раслінныя матэрыялы і экстракты для лячэння інфекцый.[3][4] Больш познія назіранні, праведзеныя ў лабараторыі антыбіёзу паміж мікраарганізмамі, прывяло да адкрыцця прыродных антыбактэрыйных сродкаў, якія выпрацоўваюць мікраарганізмы. Луі Пастэр заўважыў: «Калі б мы маглі ўмяшацца ў назіраемы антаганізм паміж некаторымі бактэрыямі, то гэта дало б найбольшую надзею для тэрапіі».[5]

Выкарыстанне

На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.

Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі