Антон Роп

Антон Роп (славенск.: Anton Rop) (27 снежня 1960, Любляна) — славенскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.

Антон Роп
славенск.: Anton Rop
Сцяг5-ы Прэм'ер-міністр Славеніі
19 снежня 2002 — 3 снежня 2004
ПрэзідэнтЯнез Дрноўшак
ПапярэднікЯнез Дрноўшак
ПераемнікЯнез Янша
3-і Міністр працы, сям'і і сацыяльных спраў Славеніі
7 лютага 1997 — 7 чэрвеня 2000
ПрэзідэнтМілан Кучан
Кіраўнік урадаЯнез Дрноўшак
ПапярэднікЁжыца Пухар
ПераемнікМіхаэль Брэйц
6-ы Міністр фінансаў Славеніі
30 лістапада 2000 — 19 снежня 2002
ПрэзідэнтМілан Кучан
Кіраўнік урадаЯнез Дрноўшак
ПапярэднікЗвонка Іванушыч
ПераемнікДушан Мрамар
Нараджэнне27 снежня 1960(1960-12-27) (63 гады)
Любляна
ПартыяЛібэральная дэмакратыя Славеніі (да 2007)
Сацыял-дэмакраты (з 2007)
АдукацыяЛюблянскі ўніверсітэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў пачатковую школу Хінка Смрэкара, і ў 1984 г. — эканамічны факультэт Універсітэта Любляны. Летам 1991 г. скончыў магістратуру таго ж факультэта.

З 1985 па 1992 гг. ён працаваў у якасці памочніка дырэктара Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця. З 1992 г. быў дарадцам па прыватызацыі пры ўрадзе Я. Дрноўшака. У 1993 г. ён быў прызначаны статс-сакратаром у Міністэрстве эканомікі і развіцця, у якім быў адказным за галіну прыватызацыі і рэгіянальнага развіцця. З 1996 па 2000 гг. міністр працы, сям’і і сацыяльных спраў, а з 2000 да 2002 гг. — м іністр фінансаў ва ўрадах Я. Дрноўшака.

З 19 снежня 2002 па 3 снежня 2004 гг. прэм'ер-міністр Славеніі.

З 2005 да 2007 гг. кіраваў палітычнай партыяй «Лібэральная дэмакратыя Славеніі». У жніўні 2010 г. стаў віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.