Антоній Дзям’янка

Антоній Дзям’я́нка (1 студзеня 1960) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч.

Антоній Дзям'янка
Антоній Дзям'янка
Біскуп Пінскі
з 3 мая 2012
ЦаркваКаталіцкая царква
дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
14 снежня 2004 — 3 мая 2012
1-ы Апостальскі адміністратар sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
14 чэрвеня 2006 — 21 верасня 2007
ПераемнікКазімір Велікаселец[1]
1-ы генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
з 1999
ЦаркваКаталіцкая царква
Адукацыя
Дзейнасцькаталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне1 студзеня 1960(1960-01-01) (64 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану28 кастрычніка 1980
Епіскапская хіратонія29 верасня 1998
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Заброддзе парафіі Дзераўная на Заходнім Палессі. Пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук, кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі.

Атрымаў сакрамант святарства 28 кастрычніка 1980. Да 26 красавіка 1985 не меў афіцыйнага дазволу ад дзяржаўных уладаў на святарскае служэнне і працаваў сакрыстыянінам і арганістам. У 1982-84 быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў у Запаляр’і Мурманскай вобласці. З 1984 па 1998 быў пробашчам парафіі ў Навагрудку. З 1992 вучыўся ў Інстытуце сям’і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, якую закончыў у 1996, атрымаўшы тытул магістра тэалогіі.

4 ліпеня 1998 Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Лесві і дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. 29 верасня таго ж года адбылося рукаўскладанне ў біскупа. 14 снежня 2004 загадам Яна Паўла II Антоній Дзям’янка быў вызвалены ад абавязкаў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі і прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Быў прызначаны апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі (14 чэрвеня 2006) пасля таго, як кардынал Казімір Свёнтак папрасіў вызваліць яго ад абавязкаў архібіскупа. Прызначаны генеральным вікарыем архідыяцэзіі пасля ўступлення на пасаду мінска-магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

3 мая 2012 ў Пінску было абвешчана рашэнне Папы Бенедыкта XVI аб прызначэнні Антонія Дзям’янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі і вызваленні ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Зноскі

Спасылкі