З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Барбюс (17 мая 1873, Аньер — 30 жніўня 1935, Масква) — французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Член Французскай кампартыі з 1923.
Сын літаратара. Скончыў літаратурны факультэт Сарбоны. Яго зборнік вершаў «Плакальшчыцы» (1895) і раман «Пекла» (1908) афарбаваны глыбокім песімізмам. У час 1-й сусветнай вайны 1914—18 Барбюс пайшоў на фронт добраахвотнікам. У 1916 годзе апублікаваў раман «Агонь», які пісаў на фронце. У ім ён даў праўдзівую карціну ваенных будняў, паказаў франтавікоў, якія пачынаюць задумвацца над сутнасцю вайны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя ў Расіі аказала вялікі ўплыў на жыццё і творчасць Барбюса. Ён актыўна выступаў у абарону Савецкай рэспублікі супраць замежнай інтэрвенцыі. Арганізаваная ім міжнародная група «Клартэ» (1919) адыграла вялікую ролю ў згуртаванні антыімперыялістычных сіл мастацкай інтэлігенцыі; апублікавана кніга «Святло з бездані» (1919), зборнік артыкулаў «Слова байца» (1920), якія змяшчаюць заклік да звяржэння капіталістычнага ладу.
- Розныя факты / Анры Барбюс. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1929. — 203, [1] с.
- Расія / Анры Барбюс. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1931. — 210, [2] с.
- Пяшчота // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.
Зноскі
↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2021.↑ Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.↑ Барбюс Анри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.↑ французская Вікіпедыя — 2001.↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.