Анетэ Відман-Маўц
Анетэ Відман-Маўц (ням.: Annette Widmann-Mauz, у дзявоцтве Анетэ Відман (ням.: Annette Widmann); нар. 13 чэрвеня 1966, Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[5]) — нямецкі палітык партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства аховы здароўя ў 2009—2018 гадах, дзяржміністр у Ведамстве федэральнага канцлера Германіі з 2018 года.
Анетэ Відман-Маўц | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Annette Widmann[3] |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1966[1][2] (58 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Сайт | widmann-mauz.de |
![]() |
Біяграфія
Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене, потым вывучала паліталогію і права ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1993—1998 гадах працавала ў ім над праектам, арганізаваным Еўрапейскай камісіяй[5].
У 1984 годзе ўступіла ў Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі. Адначасова з гэтым стала актывісткай яго моладзевай арганізацыі «Junge Union », у 1986—1989 гадах была яе віцэ-прэзідэнткай у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёй саюза жанчын «Frauen-Union » у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1999 годзе стала намеснікам старшыні федэральнага камітэта ХДС па жаночай палітыцы. У 1999—2009 гадах працавала ў Савеце раёна Цолернальб[5].
У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутата Бундэстагу. Паспяхова балатавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002, 2005, 2009, 2013, 2017[5] і 2021 гадоў[6]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе — у федэральны савет ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union » на федэральным узроўні[5]. У 2009 годзе стала парламенцкім статс-сакратаром Федэральнага міністэрства аховы здароўя ў кабінеце Ангелы Меркель[7]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю , у канцылярыі федэральнага канцлера[8].
22 снежня 2020 года ўзяла шэфства над Янай Арабейка, беларускай студэнткай і палітычнай зняволенай[9][10].
Зноскі
Спасылкі
- widmann-mauz.de — афіцыйны сайт