Андрэй Уладзіміравіч Скабелка
Андрэй Уладзіміравіч Скабелка (нар. 20 студзеня 1971 года, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, правы крайні нападнік. Зараз галоўны трэнер хакейнага клуба «Барыс». Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Андрэй Скабелка | |||
---|---|---|---|
Пазіцыя | нападнік | ||
Рост | 186 см | ||
Вага | 92 кг | ||
Хват | леварукі ўдар[d] | ||
Грамадзянства | Беларусь | ||
Нарадзіўся | 20 студзеня 1971 (53 гады) | ||
Кар’ера | |||
1987—2007 | |||
Клубы | |||
ЦСКА (Масква) СКА (Хабараўск) «Дынама» (Мінск) «Цівалі» (Мінск) «Тарпеда» (Яраслаўль) «Ак Барс» (Казань) «Лада» (Тальяці) «Салават Юлаеў (Уфа)» «Юнацтва» (Мінск) «Сібір» (Новасібірск) |
Выступаў за ЦСКА (Масква), СКА (Хабараўск), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Тарпеда» (Яраслаўль), «Ак Барс» (Казань), «Лада» (Тальяці), «Салават Юлаеў (Уфа)», «Юнацтва » (Мінск) і "Сібір" (Новасібірск).
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 133 матчы (49 галоў, 65 перадач), удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002, удзельнік кваліфікацыйных турніраў зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002; удзельнік чэмпіянатаў Свету 1994 (група C), 1995 (група C), 1996 (група B), 1997 (група B), 1998 (група C), 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён I), 2004 (дывізіён I), 2005 і 2006.
Зноскі
Спасылкі
- Андрэй Уладзіміравіч Скабелка — статыстыка на The Internet Hockey Database (англ.)
- Андрэй Уладзіміравіч Скабелка — статыстыка на European Hockey.Net (англ.)
- Профіль Архівавана 22 снежня 2007. на Свет хакея Беларусі Архівавана 8 красавіка 2010.