Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў

Андрэй Уладзі́міравіч Кабякоў (21 лістапада 1960, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 27 снежня 2014 па 18 жніўня 2018.

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
8-ы прэм'ер міністр Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 18 жніўня 2018
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
ПапярэднікМіхаіл Мясніковіч
ПераемнікСяргей Румас
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
8 снежня 2011 — 27 жніўня 2012
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урадаМіхаіл Мясніковіч
ПапярэднікВасіль Далгалёў
ПераемнікІгар Петрышэнка
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
27 жніўня 2012 — 27 снежня 2014
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урадаМіхаіл Мясніковіч
ПапярэднікУладзімір Макей
ПераемнікАляксандр Косінец
4-ы міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2002 — 24 снежня 2003
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урадаГенадзь Навіцкі
ПапярэднікУладзімір Шымаў
ПераемнікМікалай Зайчанка
2-і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
2 снежня 1998 — 24 ліпеня 2000
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урадаСяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын
ПапярэднікМікалай Дамашкевіч
ПераемнікАнатоль Тозік
Нараджэнне21 лістапада 1960(1960-11-21) (63 гады)
Веравызнаннеправаслаўе
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Сайтgovernment.by/en/prime-m…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. З трохгадовага ўзросту жыў на тэрыторыі Беларусі.[1]

У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 1985—1988 гадах працаваў спачатку старэйшым майстара, намеснікам начальніка цэха і намеснікам начальніка зборачнай вытворчасці завода «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласці, а у 1988—1989 гадах — інструктарам арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркаму КПБ.

У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. У 1989—1991 гадах быў слухачом у Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.

У 1991—1992 гадах быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела завода, а ў 1992—1995 гадах — намеснікам дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».

У 1995—1996 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Службы кантролю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 1996—1998 гадах - намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

2 снежня 1998 года загадам прэзідэнта № 575 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк».

У 2000—2001 гадах з’яўляўся першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца аператыўным кантролем за рытмічным напаўненнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасня 2001 г. ізноў абраны прэзідэнт прыняў адстаўку Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасня 2001 г. загадам прэзідэнта № 519 прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 3 ліпеня 2002 года па 24 снежня 2003 года — міністр эканомікі Беларусі. Са снежня 2003 года па 28 снежня 2010 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 28 снежня 2010 года — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].

З 27 жніўня 2012 года[4] па 27 снежня 2014 года[5] быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 27 снежня 2014 года[5] па 18 жніўня 2018 года[6] быў Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы стаў членам савета дырэктараў, старшынёй аўдытарскага камітэта савета дырэктараў у Белгазпрамбанку.

17 лістапада 2020 года прызначаны гендырэктарам «Групы Сібвуглемет» і старшынёй савета дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібвуглемет»[7].

Жанаты. Мае дачку і сына.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі