Андрэй Генадзевіч Лясюк

беларускі футбаліст і трэнер

Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Футбол
Андрэй Лясюк
Поўнае імяАндрэй Генадзевіч Лясюк
Нарадзіўся14 красавіка 1983(1983-04-14)[1] (41 год)
Грамадзянства Беларусь
Рост177 см
Вага74 кг
Пазіцыянападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Беларусь Дынама (Брэст)32 (4)
2004   Беларусь Пінск-90013 (18)
2005 Беларусь Нёман (Гродна)22 (4)
2006 Беларусь Хваля (Пінск)8 (6)
2006—2007 Беларусь Мінск20 (6)
2007—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў)50 (17)
2011 Беларусь Гомель11 (0)
2011 Беларусь Дняпро (Магілёў)12 (3)
2012—2013 Беларусь Нёман (Гродна)43 (9)
2014 Беларусь Хваля (Пінск)12 (8)
2014—2015 Беларусь Гарадзея35 (13)
2016 Літва Каўна Жальгірыс9 (0)
2017 Літва Нявежыс (Кедайней)27 (9)
2018 Беларусь Ліда26 (8)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск)25 (12)
2020 Беларусь Ліда19 (5)
2021 Беларусь Стэнлес (Пінск)14 (11)
Трэнерская кар’ера
2022—2024 Беларусь Стэнлес (Пінск)

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Пінску, гуляў потым за розныя клубы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпра», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2009.

«Нёман»

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Пачынаў сезон 2012 на лаўцы запасных, але пазней стаў асноўным нападнікам «Нёмана», выцесніўшы Ігара Крывабока. Асабліва выдатна праявіў сябе ў канцы сезона 2012, калі забіў 5 галоў у 5 апошніх матчах, што дазволіла «Нёману» заняць выніковае пятае месца.

У студзені 2013 года заключыў новы кантракт з «Нёманам». Сезон 2013 распачынаў асноўным нападнікам, але ў маі быў выцеснены Мілашам Лачным. Пасля таго як Лачны ў ліпені 2013 года пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лістападзе 2013 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[2].

«Хваля»

У сакавіку 2014 года, аправіўшыся ад траўмы, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[3]. 1 красавіка 2014 года заключыў пагадненне з пінчукамі[4]. У складзе «Хвалі» стаў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ўзначаліць спіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2014 года адправіўся на прагляд ва ўзбекскі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клубу[5]. Пасля вяртання ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю».

«Гарадзея»

У канцы ліпеня 2014 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Стаў асноўным іграком «цукровых», за паўсезона згуляў у 10 матчаў і забіў 4 гола, але клуб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасні і кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[7]. Па выніках сезона 2015 дапамог «Гарадзеі» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[8].

Літва

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракта[9]. У выніку ў першай палове 2016 года Андрэй заставаўся без клуба, а ў жніўні стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[10].

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каўнаскі клуб. У лютым 2017 года знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[11], аднак іграком пінскага клуба не стаў. У выніку, сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[12].

«Ліда» і «Белшына»

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[13]. Замацаваўся як ігрок асновы лідчан, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[14].

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[15]. Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.

У сакавіку 2020 года зноў падпісаў кантракт з «Лідай»[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

«Стэнлес»

У сакавіку 2021 года стаў іграком пінскага «Стэнлеса»[17], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

У жніўні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Стэнлеса»[18]. Пакінуў клуб у лютым 2024 года[19].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2001Д1Дынама 20
2002Д1Дынама 51
2003Д1Дынама 253
2004 (1)Д1Дынама 00
2004 (2)Д3Пінск-900 1318
2005Д1Нёман 224
2006 (1)Д2Хваля 86
2006 (2)Д2Мінск 144
2007 (1)Д1Мінск 62
2007 (2)Д1Дняпро 52
2008Д1Дняпро 173
2009Д1Дняпро 208
2010Д1Дняпро 84
2011 (1)Д1Гомель 110
2011 (2)Д1Дняпро 123
2012Д1Нёман 238
2013Д1Нёман 201
2014 (1)Д2Хваля 128
2014 (2)Д2Гарадзея 104
2015Д2Гарадзея 259
2016 (2)Д1Каўна Жальгірыс 90
2017Д2Нявежыс 279
2018Д2Ліда 268
2019Д2Белшына 2512
2020Д2Ліда 195
2021Д3Стэнлес 1411

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці