Андрэй Віктаравіч Багдановіч

Андрэй Віктаравіч Багдановіч (15 кастрычніка 1987, в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.

Андрэй Багдановіч
Агульная інфармацыя
Полмужчынскі
Поўнае імяАндрэй Віктаравіч Багдановіч
Спецыялізацыявеславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся15 кастрычніка 1987(1987-10-15) (36 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
Рост195 см[1]
Вага97 кг[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркі[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам[3] Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)[4]. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа Жыновіча[5]. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

Зноскі

Спасылкі