Аляксей Парфенавіч Сапуноў

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка 1852[1], Усвяты, цяпер Пскоўская вобласць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, даследчык помнікаў старажытнай культуры. Прафесар (1913).

Аляксей Сапуноў
Аляксей Сапуноў (1910 год)
Аляксей Сапуноў (1910 год)
Дата нараджэння15 (27) сакавіка 1851
Месца нараджэння
Дата смерці2 кастрычніка 1924(1924-10-02) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцікраязнавец, палітык
Навуковая сферагісторыя, краязнаўства, археалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
3-й ст.
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
2-й ст.
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
2-й ст.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 г. гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. 3 1879 працаваў выкладчыкам старажытных моў у Віцебскай гімназіі, з 1895 у Цэнтральным архіве старажытных грамат (з 1897 выкладчык Маскоўскага ўніверсітэта), з 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1893 г. удзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, у 1909 г. Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (выдавала зборнік «Полацка-Віцебская даўніна», дзе друкаваліся яго матэрыялы і па архітэктуры, у т. л. «Чарцёж г. Віцебска 1664 г.», «Малюнкі крэпасцей, пабудаваных па загаду цара Івана Грознага пасля заваёвы Полацка ў 1563 г.», «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» і інш.).

Адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, выкладаў у ім (чытаў курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю») і ў Віцебскім настаўніцкім інстытуце (19111922). Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 19231924 гг. чытаў курс «Беларусазнаўства» ў Віцебскім вышэйшым педагагічным інстытуце.

Барысаў камень каля Друі з малюнка А. Сапунова

Памёр 2 кастрычніка 1924 года ў Віцебску, пахаваны на Трайчанскіх (Траецкіх) могілках. Яго імем у 1987 годзе названа вуліца ў Віцебску. Каля ўваходу ў будынак ВДУ пастаўлены бюст Аляксею Сапунову[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Віцебшчыны. Даследаваў архітэктуру, пераважна Падзвіння. Апісаў асобныя архітэктурныя помнікі: працы «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Помнікі часоў старажытных і найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) і інш. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў. Галоўныя праца Сапунова — зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны Xi—XIX стагоддзяў «Віцебская даўніна» (18831888), багата ілюстраваны, у тым ліку малюнкамі помнікаў архітэктуры. У ім таксама змешчаныя ўрыўкі з летапісаў, грамат віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Зноскі

Літаратура

  • Сапуноў Аляксей Парфенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Сапуноў Аляксей Парфенавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 646. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Шишанов В. А. Новые сведения о даче А. П. Сапунова «Алексеевка» // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6—7 чэрвеня 2002 г., Віцебск / Склад В. У. Скалабан і інш. — Мн.: БелНДІДАС, 2002. С. 109—110. [1]
  • Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 — 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2010. — С. 263—267.[2]
  • Шишанов, В. А. Новые материалы о А. П. Сапунове / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф. прысвеч. 150-годдзю з дня нараджэння У. Г. Краснянскага, Віцебск, 17—18 кастрычніка 2013 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 156—247. [3]
  • Книжное наследие А. П. Сапунова: материалы республиканской науч.-практ. конф. к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т.1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 дек. 2013 г. / редкол.: А. И. Сёмкин (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2014. [4]
  • Мякишев, В. Корреспонденция Я. М. Гижицкого с А. П. Сапуновым как отражение связей в научном обществе конца XIX века / В. Мякишев // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 23—24 кастрычніка 2014 г. / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. — С. 124—144. [5]
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Шишанов, В. А. Материалы о А. П. Сапунове в РГАЛИ / В. А. Шишанов // Белорусская земля в воспоминаниях и документах XIX—XX вв. / Российская академия наук, Институт мировой литературы им. А. М. Горького; отв. ред.: Д. С. Московская, М. И. Щербакова. — М.: ИМЛИ РАН, 2018. — Вып. 1. — С. 254—299.[6]
  • Шишанов, В. А. Материалы к биографии и библиографии А. П. Сапунова в витебской периодической печати начала ХХ в. / В. А. Шишанов // Матэрыялы XVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; [складальнікі: Т. А. Сапега, А. А. Суша, К. В. Суша]. — Мінск, 2021. — С. 240—244. [7]
  • Шишанов, В. А. А. П. Сапунов и выборы в І и ІІ Государственные думы в Витебске / В. А. Шишанов // Музейные чтения : материалы открытых Музейных чтений за 2021—2022 гг. / Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей»; редкол.: Т. А. Старинская, В. А. Шишанов, О. Л. Исаченко. — Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2022. — С. 95-102. [8]

Спасылкі