Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк

беларускі футбаліст

Аляксей Сквярнюк (нар. 13 кастрычніка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксей Сквярнюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАляксей Вячаслававіч Сквярнюк
Нарадзіўся13 кастрычніка 1985(1985-10-13)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
 Расія
Рост171 см
Вага65 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск)29 (8)
2004—2008 Расія Крылы Саветаў (Самара)46 (3)
2008—2011 Расія Кубань (Краснадар)45 (4)
2011—2012 Расія Спартак (Нальчык)6 (0)
2012 Беларусь Славія (Мазыр)10 (0)
2013 Расія Уфа6 (0)
2014 Беларусь Смаргонь20 (2)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск)49 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004Беларусь Беларусь (да 19)5 (2)
2004—2006Беларусь Беларусь (да 21)17 (1)
2007—2008Беларусь Беларусь7 (0)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён.

Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы»[4], але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб[5].

У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам[6]. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб[8]. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь»[9].

У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу»[10]. Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам[12]. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

У 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі.

8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.

Дасягненні

  • Пераможца Першай лігі чэмпіянату Расіі: 2010

Крыніцы

  • Алексей Сквернюк перешел в мозырскую "Славию" (руск.). football.by (9 жніўня 2012). Праверана 2 мая 2024.
  • Сквернюк перешел в "Уфу" (руск.). football.by (13 лютага 2013). Праверана 2 мая 2024.
  • Алексей Сквернюк расстался с "Уфой" (руск.). football.by (29 мая 2013). Праверана 2 мая 2024.
  • Футбол. Алексей Сквернюк: в Беларуси я считаюсь легионером (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2013.
  • Алексей Сквернюк стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (10 красавіка 2014). Праверана 2 мая 2024.
  • Сквернюк покинул "Сморгонь" и уехал на просмотр в Москву (руск.). football.by (15 чэрвеня 2014). Праверана 2 мая 2024.
  • «Сморгонь» – «Днепр». Сквернюк значится в заявке хозяев (руск.). by.tribuna.com.
  • Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок» (руск.). by.tribuna.com.
  • Сквернюк тренируется «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
  • Алексей Сквернюк и Антон Бурко подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (9 лютага 2016). Праверана 2 мая 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці