Аляксандр Леанідавіч Зімоўскі

(Пасля перасылкі з Аляксандр Зімоўскі)

Алякса́ндр Леані́давіч Зімо́ўскі (нар. 10 студзеня 1961) — журналіст, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (2005—2010), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005—2008), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Аляксандр Зімоўскі
Кіраўнік НДТРК РБ
22 снежня 2005 — 28 снежня 2010
ПапярэднікУладзімір Матвяйчук
ПераемнікГенадзь Давыдзька
член Савета Рэспублікі НС РБ
22 сакавіка 2005 — 2008
ПрэзідэнтАляксандр Лукашэнка
Нараджэнне10 студзеня 1961(1961-01-10) (63 гады)
Адукацыя
Прафесіяжурналіст
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн Францыска Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1961 года ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007). Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газет і часопісаў («Дзелавы веснік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газета»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас ваеннага канфлікту на Балканах (1998—1999). З 2000 па 2002 гады — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачанні. У 2002 годзе стаў генеральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

22 снежня 2005 года прызначаны кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 снежня 2010 года звольнены з пасады на карысць Генадзя Давыдзькі[1][2].

Па квоце прэзідэнта ў 2004 годзе стаў членам Савета Рэспублікі. Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Перабраўся ў Расію, ад 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе медыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by[3]. Быў калумністам партала навін naviny.by. Выступае як палітолаг і эксперт па Беларусі ў расійскіх СМІ.

Санкцыі ЕС і іншых краін

У беларускіх апазіцыйных СМІ Зімоўскі характарызуецца як адзін з людзей, адказных за пабудову сістэмы прапаганды аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі[4][5].

У красавіку 2006 года за ўдзел у фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза. У амерыканскі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб быў уключаны як асоба, «адказныя за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю»[6].

Па выніках Плошчы 2010 і ў сувязі з хваляй рэпрэсій супраць актывістаў апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Зімоўскі і іншыя ўплывовыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі сталі суб’ектамі забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Аляксандр Зімоўскі як медыйны кансультант і былы старшыня дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі быў галоўнай дзеючай асобай у тым, што тычыцца дзяржаўнай прапаганды, да снежня 2010 года. Ён займаўся сістэматычнай дыскрэдытацыяй апазіцыі, апраўдваў грубыя парушэнні правоў чалавека і пастаянныя рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі[7].

Узнагароды

Працы

  • Зимовский А. Л., Козловский В. В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998

Зноскі

Спасылкі