Аляксандр Генадзевіч Бахановіч

Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (нар. 15 верасня 1972) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023).

Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Дата нараджэння15 верасня 1972(1972-09-15) (51 год)
Грамадзянства
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі.

З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].

У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[7].

Зноскі

Літаратура

  • Научные основы повышения технических и эксплуатационных характеристик зубчато-ременных передач путем комплексного развития методов проектирования и технологии изготовления : диссертация … доктора технических наук : 05.02.02 ; 05.02.08 : защищена 23.02.2007 : утверждена 17.10.2007 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 2006.
  • Повышение несущей способности и долговечности зубчато-ременных передач путем выбора их рациональных параметров : диссертация … кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 26.06.1998 : утверждена 00.00.0000 / Баханович Александр Геннадьевич. — Минск, 1997.

Спасылкі