Аляксандр Віктаравіч Ядзешка

беларускі футбаліст

Аляксандр Ядзешка (нар. 28 студзеня 1993, Гродна) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Аляксандр Ядзешка
Поўнае імяАляксандр Віктаравіч Ядзешка
Нарадзіўся28 студзеня 1993(1993-01-28)[1] (31 год)
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
Рост166 см
Вага72 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2015 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна)16 (1)
2013   Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск)27 (5)
2014   Сцяг Беларусі Гарадзея22 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012Сцяг Беларусі Беларусь (да 21)10 (0)

Кар’ера

Клубная

Выхаванец «Нёмана», з 2010 пачаў трапляць ў асноўную каманду. 17 ліпеня 2010 года адзначыўся дублем у матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса»[2].

У пачатку 2013 года стаў іграком светлагорскага «Хіміка» і замацаваўся ў аснове. У лютым 2014 года перабраўся ў «Гарадзею»[3], у складзе якой звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Нёман»[4]. З гродзенскім клубам стаў рыхтавацца да сезону 2015 і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[5]. Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, а ў першым жа матчы пасля вяртання на поле, 30 мая супраць мікашэвіцкага «Граніта», адзначыўся голам, які дапамог «Нёману» атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце (2:0). У жніўні 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[6] і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Цікавыя факты

Аляксандр Ядзешка з’яўляецца пляменнікам вядомага баскетбаліста Івана Ядэшкі[7].

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2008дубльНёман 10
2009дубльНёман 130
2010Д1Нёман 40
2011Д1Нёман 40
2012Д1Нёман 30
2013Д2Хімік 275
2014Д2Гарадзея 220
2015 (1)Д1Нёман 51

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці