Аляксандр Іванавіч Хадкевіч

(1475—1549) ваявода новагародскі

Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 28 мая 1549) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.

Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Аляксандр Хадкевіч, здымак з даўняга партрэта
Аляксандр Хадкевіч, здымак з даўняга партрэта
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
6-ы Ваявода новагародскі
1544 — 28 мая 1549
ПапярэднікРыгор Осцік
ПераемнікІван Андрэевіч Палубінскі (часовы спраўца),
Іван Гарнастай
Староста берасцейскі
1529 — 1547
Маршалак гаспадарскі
15061509, 15111547
Нараджэнне1475
Смерць28 мая 1549[1][2]
Месца пахавання
РодХадкевічы
БацькаІван Хадкевіч
МаціАгнешка Бельская[d][3]
ЖонкаВасіліса Іванаўна з Яраславічаў[d]
ДзеціГеранім Аляксандравіч Хадкевіч, Юрый Аляксандравіч Хадкевіч, Аляксандра з Хадкевічаў[d][4], Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч[5] і Соф’я з Хадкевічаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.

Біяграфія

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана Хадкевіча і князёўны Агнешкі-Сафіі Бельскай.

Праз маці стрыечны пляменнік братоў Ягайлавічаў -- вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Ольбрахта і вялікага князя Жыгімонта Старога. Меў дзвюх сясцёр -- Аграфену і Якумілу.

Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 годзе са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з'ехалі ў Сухі Груд.

Пасля мецяжа Глінскіх пазбаўлены ўрадаў і кінуты ў вязніцу за іх падтрымку, але неўзабаве вызвалены.

Аляксандр Хадкевіч пабудаваў у 1510—1511 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.

11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф'ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.

Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.

Радавод

Хадкевіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Караль
 
 
Ганна Схаластыка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Ян
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
Ходзька
 
Іван
 
Аляксандр
 
 
Рыгор
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сафія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геранім
 
Крыштаф
 
 
Аляксандр Крыштаф
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гальшка
 
 
 
 
 
 
Геранім Караль
 
 


Зноскі

  • Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 4.
  • Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 85. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  • Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці