Альфонса IX

кароль Леона і Галісіі (1188—1230)

Альфонса IX Леонскі (15 жніўня 1171, Самора — 23 верасня 1230, Сарыя) — кароль Леона і Галісіі з Бургундскай дынастыі, які кіраваў у 1188—1230 гадах. Сын Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Узышоў на трон пасля смерці бацькі і кіраваў да ўласнай смерці. Паводле Ібн Хальдуна, меў мянушку Baboso (Мокрабароды), таму што быў схільны да прыступаў гневу, у час якіх у яго з рота выходзіла пена.

Альфонса IX
Alfonso IX
Леонскі кароль Альфонса IX
Леонскі кароль Альфонса IX
кароль Леона
1188 — 1230
ПапярэднікФердынанд II
ПераемнікФердынанд III
Нараджэнне15 жніўня 1171(1171-08-15)
Смерць23 верасня 1230(1230-09-23) (59 гадоў)
Месца пахавання
РодБургундская дынастыя
БацькаФердынанд II
МаціУрака Партугальская
ЖонкаTheresa of Portugal[d][1] і каля Берэнгарыя Кастыльская[1]
ДзеціБерэнгарыя Леонская[d], Фердынанд III Кастыльскі, Альфонса[d], Sancha, heiress of León[d], Dulce of León[d], Urraca Alfonso de León[d], Ferdinand of León[d], Pedro Alfonso de León[d], Rodrigo Alfonso de León[d][2], Martín Alfonso of Leon[d], Aldonza Alfonso de León[d], Maria Alfonso de Leon[d][2], Леанора Леонская[d][3], Канстанцыя Леонская[d][3], Fernando Alfonso de León[d], Teresa Alfonso de León[d], Sancha Alfonso of León[d] і Urraca Alfonso de León[d]
Веравызнаннекаталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Альфонса нарадзіўся ў Саморы і быў адзіным сынам караля Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Стаўшы кіраўніком Леона, прыняў актыўны ўдзел у Рэканкісце, адваяваўшы ў арабаў практычна ўсю Эстрэмадуру.

Адной з найважнейшых падзей яго кіравання было скліканне ў 1188 годзе Кортэсаў Леона — першага еўрапейскага парламента, паводле праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».[4] Пайсці караля на гэты крок вымусілі складаная эканамічная сітуацыя ў пачатку яго кіравання і неабходнасць павелічэння падаткаў: было неабходна падняць падаткі на бяздольныя класы, якія пратэставалі. Тады Альфонса склікаў асамблею дваран, духавенства і прадстаўнікоў гарадоў, якія запатрабавалі кампенсацый і кантролю за расходамі кароны.

Пасля таго, як Альфонса VIII Кастыльскі быў разбіты ў бітве пры Аларкасе, Альфонса IX пры дапамозе мусульман уварваўся ў Кастылію. У 1197 годзе ён ажаніўся са сваёй кузінай Берэнгарыяй Кастыльскай для ўмацавання міру паміж Леонам і Кастыліяй. З прычыны таго, што пара была ў блізкім сваяцтве, на караля і каралеўства Папам Цэлестынам III быў накладзены інтэрдыкт. У далейшым Папа змяніў сваё рашэнне, пакінуўшы толькі аднаго Альфонса адлучаным ад Царквы, што, зрэшты, не вельмі клапаціла караля, які меў падтрымку ўласнага духавенства.

У 1218 годзе Альфонса заснаваў універсітэт у Саламанцы, найстарэйшы ў Іспаніі.

Грабніца Альфонса IX

У канцы жыцця кароль адправіўся ў Сант’яга-дэ-Кампастэла наведаць мошчы Святога Якава, якога вельмі шанаваў. Па дарозе адчуў сябе дрэнна і спыніўся ў Вільянуэва-дэ-Сарыя, дзе і памёр 23 ці 24 верасня 1230 года. Паводле тэстаменту, быў пахаваны ў саборы Сант'яга побач з бацькам.

Помнік Альфонсу IX у Баёне

Дзеці

  • Ад першага шлюбу з Тэрэзай Партугальскай:
    • Фернанда (каля 1192 — жнівень 1214), не быў жанаты і не пакінуў нашчадства
    • Блажэнная Санча (каля 1193—1270). Быўшы спадчынніцай Альфонса, магла прэтэндаваць на трон, аднак у выніку перамоў паміж яе маці і другой жонкай бацькі каралевай не стала, наўзамен атрымала добрую спадчыну і сышла ў манастыр. Пасля смерці кананізавана.
    • Дульса, званая таксама Альдонса (каля 1194—1195 года — пасля 1243 года), незамужняя, пражыла ўсё жыццё з маці. Дзяцей не мела.
  • Ад другога шлюбу з Берэнгарыяй Кастыльскай[5]:
    • Элеанор (1198/1199 — 1202)
    • Фернанда (1199—1252) — кароль Кастыліі. Быў двойчы жанаты: у першым шлюбе з Беатрысай Швабскай, дачкой Філіпа, герцага Швабскага, і Ірыны Ангеліны, ад якой меў дзесяць дзяцей; у другім шлюбе з Жаннай дэ Дамартэн, дачкой графа Амаля Сімона дэ Дамартэна і Марыі Панцье, ад якой меў пецярых дзяцей.
    • Канстанцыя (1200—1242) — манашка ў манастыры Лас Уэлгас[es] каля Бургаса.
    • Альфонса[es] (1202—1272) — быў тройчы жанаты: у першым шлюбе з Мафалдай Гансалес дэ Лара[es], дачкой і спадчынніцай Гансала Перэс дэ Лара, сеньёра Маліна і Меса і Санчы Гомес дэ ла Каса дэ Траба, ад якой меў сына і дачку; у другім шлюбе з Тэрэзай Гансалес дэ Лара[es], дачкой Гансала Нуньес дэ Лара і Марыі Дыяс дэ Ара і Азарга, ад якой меў адну дачку; у трэцім шлюбе з Маёр Альфонса дэ Менесіс[es], дачкой Альфонса Тэлеса дэ Менесіса і Марыі Ямез дэ Лімія, ад якой меў сына і дачку. Апроч дзяцей ад трох шлюбаў, Альфонса меў шасцярых пазашлюбных дзяцей.
    • Берэнгарыя Леонская (1204—1237) — у шлюбе з каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам і была маці чацвярых дзяцей.

Апроч дзяцей ад законных шлюбаў, Альфонса меў мноства пазашлюбных дзяцей, з якіх пэўна вядома толькі пра пятнаццаць. Адна з пазашлюбных дочак, Альдонса, была выдадзена замуж за рыцара Педра Понсэ дэ Кабрэра. У знак паходжання ад каралёў Леона іх нашчадкі прынялі прозвішча Понсэ дэ Леон.

Зноскі

  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • The Decreta of Leon of 1188 - The oldest documentary manifestation of the European parliamentary system
  • Shadis 2009, p. 3.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці