Алесь Ганчар

Алесь Ганчар (укр.: Олесь Гончар — літаратурнае імя; поўнае імя і імя па бацьку — Аляксандр Цярэнцьевіч, укр.: Олександр Терентійович Гончар 3 красавіка 191817 ліпеня 1995) — украінскі празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992).

Алесь Ганчар
укр.: Гончар Олександр (Олесь) Терентійович
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніГанчар Аляксандр Цярэшкавіч
ПсеўданімыОлесь
Дата нараджэння3 красавіка 1918(1918-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці14 ліпеня 1995(1995-07-14)[2][3] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціжурналіст, пісьменнік, літаратурны крытык, палітык, празаік, публіцыст, паэт, крытык
Гады творчасці1946—1991
Кірунаксацыялістычны рэалізм
Жанрраман, аповесць, апавяданне, нарыс
Мова твораўукраінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
ПрэмііСталінская прэмія — 1948 Сталінская прэмія — 1949 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР — 1982 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1960
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Украіны
Герой Украіны
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны
Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За адвагу»Медаль «За адвагу»Медаль «За адвагу»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў украінскай мастацкай прозы другой паловы XX стагоддзя. Акадэмік АН Украіны (1978). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Герой Украіны (2005 — пасмяротна). Лаўрэат Ленінскай (1964), двух Сталінскіх прэмій другой ступені (1948, 1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1982). Член ВКП (б) з 1946 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Ломіўка каля Кацярынаслава (цяпер у межах Дніпра) у сям’і Цярэнція Сідаровіча (1890—1941) і Таццяны Гаўрылаўны (1893—1920) Білычэнкаў.

Бацька працаваў у прыгарадным калгасе ў с. Ломіўка (цяпер на тэрыторыі Дніпра), дзе і загінуў ад нямецкай авіябомбы ў 1918 годзе. Маці працавала на заводзе металавырабаў.

Пасля смерці маці, калі хлопчыку споўнілася 3 гады, яго забралі з Ломіўкі на выхаванне да дзядулі і бабулі ў пасёлак Сухэ Палтаўскай вобласці. Маму будучаму пісьменніку замяніла бабуля.

З 1925 Алесь вучыўся ў родным сяле, потым у с. Харошкі. У 1933 годзе скончыў сямігадовую школу ў с. Брэўсаўка Казельшчынскага раёна. Алесь яшчэ ў школе добра пісаў, пасля яе заканчэння паступіў на працу ў рэдакцыю Казельшчынскай раённай газеты «Разгорнутым фронтам». У 1933—1937 гадах вучыўся ў Харкаўскім тэхнікуме журналістыкі імя Мікалая Астроўскага, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у с. Мануйлаўка і ў Харкаўскай абласной газеце «Ленінская змена».

З 1937 года Ганчар пачаў публікаваць свае творы ў асноўным кароткія апавяданні ў рэспубліканскіх выданнях («Літаратурная газета», «Піянерыя», «Камсамолец Украіны», «Малады бальшавік»). У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. За час вучобы ва ўніверсітэце (1938—1941) напісаны навелы «Іван Маставы», «Чарэшні квітнеюць», «Арляня», аповесць «Стакозава поле».

У чэрвені 1941 года з трэцяга курса ўніверсітэта Алесь сыходзіць добраахвотнікам у складзе студэнцкага батальёна на фронт. Ваенныя ўмовы (ён быў старэйшым сяржантам, старшыной мінамётнай батарэі) не занадта спрыялі пісьменніцкай працы. Тым не менш Ганчар піша вершы (зборнік «Франтавыя вершы», апублікаваны ў 1985), робіць нататкі, якія паслужылі асновай яго навел 1940-х гадоў і рамана «Сцяганосцы».

Памёр 14 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках. У 2001 годзе ў Кіеве адкрыты помнік Ганчару. У 2005 годзе было прысвоена званне Герой Украіны (пасмяротна).

Жонка — Валянціна Данілаўна Ганчар. Дзеці — дачка Людміла і сын Юрый

Позні перыяд

У творах позняга перыяду Ганчар працягваў уздымаць маральна-этычныя тэмы сучаснасці (раман «Твая зара», 1980), тэму рамантыкі юнацкіх пошукаў (аповесць «Брыганціна», 1973).

Ганчар займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1959—1971 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны, у 1959—1986 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР, старшыня камітэта па прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1966 годзе выступіў на V з’ездзе пісьменнікаў Украіны з дакладам «Думаць аб вялікім». Падпісаў Ліст групы савецкіх пісьменнікаў у рэдакцыю газеты «Праўда» 31 жніўня 1973 г пра Салжаніцына і Сахарава.

У 1980 годзе выпусціў кнігу «Пісьменніцкія разважанні», у якой падводзіў вынік сваёй дзейнасці.

У 1962—1990 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1971—1986 — кандыдат у члены ЦК КПСС. Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета».

З пачаткам перабудовы і набыццём Украінай незалежнасці актыўна ўключыўся ў грамадскае жыццё, быў ініцыятарам стварэння Таварыства ўкраінскай мовы і Народнага Руху Украіны. У 1990 годзе выйшаў з КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украіны I дэмакратычнага склікання (1990—1994). Свае погляды на шляху развіцця незалежнай Украіны выказаў у кнізе «Чым жывем. На шляху ўкраінскага адраджэння» (1991). Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992), у 1993 годзе ўвайшоў у спіс сусветных інтэлектуалаў Міжнароднага біяграфічнага цэнтра.

Пераклады на беларускую мову

Асобнымі кнігамі па-беларуску выйшлі «Сцяганосцы» (1949), «Тронка» (1974), «Твая зара» (1985). Сярод перакладчыкаў — Т. Кабржыцкая, У. Краўчанка, А. Кулакоўскі, І. Мележ, С. Міхальчук, Л. Салавей, В. Рагойша, А. Шарахоўская, У. Шахавец.

Зноскі

  • Oles’ Terentijovič Gončar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  • Літаратура

    • БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 31.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці