Алексіс Карэль

Алексіс Карэль (фр.: Alexis Carrel; 28 чэрвеня 1873, Сент-Фуа-ле-Ліён — 5 лістапада 1944, Парыж) — французскі хірург, біёлаг, патафізіёлаг і еўгеніст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).

Алексіс Карэль
фр.: Alexis Carrel
Дата нараджэння28 чэрвеня 1873(1873-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці5 лістапада 1944(1944-11-05)[3][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
БацькаAlexis Carrel-Billiard[d]
ЖонкаAnne Gourlez de La Motte[d]
Род дзейнасцібіёлаг, хірург, фізіёлаг, сацыёлаг
Навуковая сферахірургія, біялогія, патафізіялогія, еўгеніка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы якдаследчык судзінкавай хірургіі,
піянер у вобласці даследавання транспланталогіі
Партыя
Член у
Прэміі
УзнагародыНобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1912)
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Ліёнскага ўніверсітэта, у 1900 атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1900 па 1902 выкладаў ва ўніверсітэце анатомію.

Пад уражаннем ад смерці прэзідэнта Францыі Мары Франсуа Карно, які памёр 24 чэрвеня 1894 года пасля нападу тэрарыста ад крывацёку пры пашкоджанні артэрыі, Карэль з 1902 года пачаў займацца распрацоўкай метадаў сшывання крывяносных сасудаў. У 1904 годзе Карэль з’ехаў у Канаду, затым у ЗША, дзе стаў асістэнтам фізіялагічнага інстытута пры Чыкагскім універсітэце.

У 1906 годзе па запрашэнні Сімона Флекснера Карэль стаў членам рады Ракфелераўскага інстытута (пасля Ракфелераўскага ўніверсітэта). У 1938 годзе Карэль звольніўся з Ракфелераўскага інстытута, атрымаўшы званне заслужанага прафесара. Неўзабаве пасля пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыяй немцамі часткі тэрыторыі Францыі вярнуўся ў Парыж і пры падтрымцы ўрада Вішы заснаваў «Інстытут па вывучэнні праблем чалавека».

Зноскі

  • Каррель Алексис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • Каррель Алексис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б в г Alexis Carrel — 2002. Праверана 8 студзеня 2019.
  • 1912 Nobel Prize in Physiology or MedicineРакфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 8 студзеня 2019.
  • а б Bell A. Alexis Carrel - FRENCH SURGEON, SOCIOLOGIST, AND BIOLOGISTEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 8 студзеня 2019.
  • Gemelli A. Alexis CarrelПапская акадэмія навук. Праверана 8 студзеня 2019.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці