Акадэмія медыцынскіх навук СССР
Акадэмія медыцынскіх навук СССР (АМН СССР) — вышэйшая медыцынская навуковая арганізацыя ў СССР. Заснавана 30 чэрвеня 1944 года пры Наркамаце аховы здароўя СССР.[1] АМН СССР была створана з арганізацыйных элементаў, якія раней складалі комплексныя структуры Таварыства Маскоўскага навуковага інстытута ў памяць 19 лютага 1861 г. (1912—1918), Дзяржаўнага інстытута народнай аховы здароўя (1918—1930), Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны (1932—1944) з непасрэдным перарастаннем апошняга ў АМН СССР з уключэннем у яе склад і шэрагу медыцынскіх устаноў сістэмы Наркамздароўя[2].
Акадэмія медыцынскіх навук СССР | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1944 |
Краіна | |
Матчына кампанія | Акадэмія навук СССР[d] |
Папярэднік | Усесаюзны інстытут эксперыментальнай медыцыны[d] |
Атрыманыя ўзнагароды | |
Дата спынення існавання | 1992 |
У 1984 годзе Акадэмія медыцынскіх навук СССР была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
У 1992 годзе АМН СССР Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі была пераўтворана ў Расійскую акадэмію медыцынскіх навук.[3]
Прэзідэнты
- Мікалай Нілавіч Бурдэнка (1944—1946)
- Мікалай Мікалаевіч Анічкаў (1946—1953)
- Аляксандр Мікалаевіч Бакулеў (1953—1960)
- Мікалай Мікалаевіч Блахін (1960—1968)
- Уладзімір Дзмітрыевіч Цімакоў (1968—1977)
- Мікалай Мікалаевіч Блахін (1977—1987)
- Валянцін Іванавіч Пакроўскі (1987—1992)