Адоніс (род раслін)

род раслін сямейства казяльцовыя

Адо́ніс[4], Жаўтацвет[5] (Adonis) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Адоніс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adonis L., 1753

Сінонімы
  • Chrysocyathus Falc.
Наменклатурны тып
Adonis annua L. [3] — Адоніс аднагадовы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18724
NCBI  46984
EOL  72687
IPNI  33048-1

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя або разгалінаваныя, вышынёй 5—40 см, часам да 70 см. Лісце чаргаванае, рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтага або чырвонага колеру. Плод — сухі шматарэшак з носікам.

Распаўсюджанне і экалогія

Прадстаўнікі роду распаўсюджаны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць у сухіх адкрытых месцах.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 32 віды[6]:

Яшчэ некаторая колькасць відавых назваў гэтага роду маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[6].

Выкарыстанне

Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных. Прэпараты з адонісу вясновага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі