Аграматызм
Аграматызм — парушэнне моўнай дзейнасці ў выніку паражэння пэўных зон кары галаўнога мозгу[1].
Аграматызм ва ўспрыманні маўлення
Асноўнымі сімптомамі аграматызму ва ўспрыманні маўлення з’яўляюцца:
- абцяжаранае ўспрыманне сказаў, у якіх семантычныя ролі ўдзельнікаў могуць быць звернутыя (напрыклад, Котка пераследуе сабаку разумеецца горш, чым Котка п’е малако, бо сітуацыя «малако п’е котку» немагчымая);
- абцяжаранае ўспрыманне сказаў з парадкам слоў, якія адхіляюцца ад базавага для дадзенай мовы;
- абцяжаранае ўспрыманне сказаў са складанай сінтаксічнай структурай у параўнанні з больш простымі.
Сімптомы аграматызму, звязанага з успрыманнем маўлення, могуць быць выяўлены падчас эксперыменту, у якім падыспытнаму прапануецца вызначыць, які з дэманструемых малюнкаў адпавядае прад’яўляемым эксперыментатарам сказу.
Аграматызм у стварэнні маўлення
Аграматызм пры стварэнні маўлення характарызуецца:
- немудрагелістасцю, беднасцю разнастайнасці сінтаксічных структур маўлення (або адсутнасцю паўнавартасных сказаў);
- апушчэннем службовых слоў (артыкляў, прыназоўнікаў, дапаможных дзеясловаў) і займеннікаў. У мовах, якія маюць словазмяненне, могуць апускацца флексіі;
- нізкім тэмпам маўлення. З пункту гледжання тэорыі адаптацыі, гэта звязана са спробай хворага прыстасавацца да парушэння свайго маўлення, якое праяўляецца ў запаволенні працэсу яе апрацоўкі;
- абцяжаранасцю спараджэння маўлення з нетыповым парадкам слоў.
Зноскі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці