Агава

Ага́ва (Agáve) — род аднадольных раслін падсямейства агававых.

Агава

Агава амерыканская (Agave americana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agave L., 1753

Тыпавы від
Agave americana L., 1753 — Агава амерыканская

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182659
NCBI  39509
EOL  39864112
GRIN  g:292
IPNI  325900-2

Апісанне

Сцябло ўкарочанае, з разеткай буйнога мясістага калючага лісця. Цвітуць раз у жыцці на 6—15-м годзе, утвараючы кветанос вышынёй да 12 м з шматкветнай (да 17 тыс.) мяцёлкай. Потым расліны адміраюць, ад карэнішча адрастаюць парастхі.

Пашырэнне

Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Больш за 200 відаў. У Еўропу завезена пасля адкрыцця Амерыкі. Некаторыя віды культывуюцца ў адкрытым грунце ў Крыме і на Каўказе. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях як дэкаратыўная вырошчваецца агава нітканосная (Agave filifera), агава сціснутая (Agave stricta), агава амерыканская (Agave americana), агава караля Фердынанда (Agave americana), агава каралевы Вікторыі (Agave victoriae-reginae) і інш.

Выкарыстанне

З лісця робяць грубую тканіну, паперу, з соку — напоі, з каранёў — лекі.

Зноскі

Літаратура