Абрам Маркавіч Бразер

Абра́м Ма́ркавіч Бра́зер (25 студзеня 1892, Кішынёў, Бесарабская губерня — 1942, Мінск) — беларускі савецкі скульптар, графік і жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940)[1].

Абрам Маркавіч Бразер
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1939
Імя пры нараджэнніАбрам Маркавіч Бразер
Дата нараджэння25 студзеня 1892(1892-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці15 ліпеня 1942(1942-07-15) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, скульптар
Месца працы
Вучоба
УплыўQ124446114?
Член у
УзнагародыЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Бесарабскага таварыства аматараў мастацтваў (Кішынёў, 1903—1916), Яўрэйскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1915—1919), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—1932), Рэвалюцыйнай арганізацыі майстроў Беларусі (РАМБ, 1929—1932), Беларускага саюза мастакоў (з 1940 года).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кішынёве, дзе ў 1910 годзе скончыў мастацкае вучылішча[1]. У 1912—1916 гадах стажыраваўся ў Парыжы, жыў у знакамітым «Вуллі» (Ля руш)  (руск.), дзе зблізіўся з Маркам Шагалам, у 1912—1914 гадах вучыўся ў парыжскай Нацыянальнай школе вытанчаных мастацтваў[1].

Удзельнік выстаўкі «Асенні салон» у Парыжы ў 1913 годзе[1].

Па вяртанні ў Расію пасяліўся ў Петраградзе (1916—1918), прыняў удзел у выставе аб’яднання «Свет мастацтва» ў 1916 годзе. З 1918 года жыў у Віцебску, дзе граў прыкметную ролю ў мастацкім жыцці горада — выкладаў у толькі што адкрытай Вышэйшай школе мастацтваў, займаўся арганізацыяй выстаў, дыспутаў на тэмы сучаснага мастацтва, камплектацыяй Віцебскага музея сучаснага мастацтва, ствараў эскізы для святочных упрыгожванняў горада[1].

Аўтар помніка швейцарскаму педагогу І. Г. Песталоці ў Віцебску (1920, разбураны падчас бамбардзіровак). З 1922 года выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, аформіў спектаклі Яўрэйскага тэатра ў Віцебску. З 1923 года жыў у Мінску, уваходзіў ва Усебеларускае аб'яднанне мастакоў і Рэвалюцыйную арганізацыю мастакоў Беларусі, пісаў артыкулы на тэмы выяўленчага мастацтва ў мясцовай прэсе.

Творчасць

Абрам Бразер стварыў скульптурны партрэт беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Гэты бюст упершыню быў паказаны на I Усебеларускай мастацкай выстаўке ў 1925 годзе. У аснову вобразу скульптар паклаў вядомы гравіраваны аўтапартрэт Скарыны з выдадзенай ім «Бібліі» [2].

Вялікая персанальная выстаўка Бразера адкрылася ў чэрвені 1941 года за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Усе працы мастака ў гэтай выставе былі знішчаны немцамі пасля захопу горада, а сам мастак з сям'ёй у сакавіку 1942 года расстраляны ў Мінскім гета.

Ацалелыя працы Бразера (партрэт Ю. М. Пэна, 1921; бюст С. М. Міхоэлса, 1926 і іншыя) захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ў Мінску. 2 ліпеня 1999 года ў Беларусі быў выпушчаны набор з чатырох паштовых марак, прысвечаных Віцебскай школе мастацтваў, на адной з іх намаляваны партрэт заснавальніка школы Юдаля Пэна працы Абрама Бразера.

Творы
Партрэт Ю. М. ПэнаПартрэт А. І. АнісімаваЯнка Купала. Каля 1926Бюст Гірша Лекерта для помніка ў Менску

Зноскі

Літаратура

  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.
  • Шишанов, В. А. «Путем яркого штриха и глубоко прочувствованной линии…» [О витебском периоде художника А. М. Бразера] / В. А. Шишанов // Мишпоха. — 2009. — № 25. — С.57-62.[1]

Спасылкі