Абмаражэнне

Абмаражэнне — пашкоджанне тканак скуры праз замярзанне. Найчасцей закранае аддаленыя ад сэрца вялікія адкрытыя ўчасткі скуры. Ускладненне вядзе да змярцвення тканак.

Адмаражэнне
Абмаражэнне пальцаў ног. Верхнія і ніжнія канечнасці, нос і вушы найбольш часта схільныя адмаражэнню.
Абмаражэнне пальцаў ног. Верхнія і ніжнія канечнасці, нос і вушы найбольш часта схільныя адмаражэнню.
МКХ-10T33.33.-T35.35.
МКХ-9991.0991.0-991.3991.3
DiseasesDB31167
MedlinePlus000057
eMedicineemerg/209 med/2815med/2815 derm/833derm/833 ped/803ped/803
MeSHD00562
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне

Пашкоджанне прадухіляецца праз выхад на мароз у шматслойным адзенні і змазванне твару і рук тлустым крэмам (здор, камфорны алей і шмалец), расціранне твару толькі сухой далонню і ўсміханне, жвавы рух на марозе і адпачынак па вяртанні ў цёплае месца. Варта пазбягаць нашэння металічных упрыгожванняў, прагулак на галодны страўнік, палення цыгарэт і распіцця алкаголю на марозе. Таксама адзенне і абутак павінны быць цёплымі, сухімі і непрадзімальнымі з натуральнай поўсці і скуры. Галаўны ўбор і капюшон павінны захінаць вушы. Захоўванню цеплыні спрыяюць шарсцяныя шкарпэткі і пальчаткі (рукавіцы), шалік і абутак са сцілкамі (валёнкі)[1].

Прычыны

Пашкоджанню спрыяе цеснае і вільготнае адзенне і абутак, цялеснае ператамленне, голад, змушанае працяглае нерухомае і нязручнае становішча, папярэдняя халадавая траўма, аслабленасць перанесенымі хваробамі, патлівасць ног, хранічныя хваробы сасудаў ніжніх канечнасцей і сардэчна-сасудзістай сістэмы, цяжкія механічныя пашкоджанні са стратай крыві, паленне[2].

Праявы

Пашкоджанне выяўляецца праз паколванне і бледнасць скуры, пасля сагравання ўзнікае боль, ацёк і пухіры на скуры[3].

Зноскі

Спасылкі