Аарон Копленд

Аарон Копленд (англ.: Aaron Copland; 14 лістапада 1900, Нью-Ёрк — 2 снежня 1990, Норт Тарытаўн, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог.

Аарон Копланд
англ.: Aaron Copland
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнніAaron Copland
Дата нараджэння14 лістапада 1900(1900-11-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці2 снежня 1990(1990-12-02)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
КраінаСцяг ЗША ЗША
Альма-матар
Музычная дзейнасць
ПедагогНадзя Буланжэ[3] і Rubin Goldmark[d]
Прафесіідырыжор, піяніст, кампазітар, харэограф, музыказнавец, музычны педагог, джазмен, кінакампазітар, музычны крытык
Інструментыфартэпіяна
Жанрыопера, балет, сімфанічныя і вакальныя творы
ВыхаванцыRamon Zupko[d] і Альберта Хінастэра[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Пулітцэраўская прэмія (1945)
АўтографАўтограф
aaroncopland.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і эмігрантаў з Літвы (прозвішча бацькі была Каплан, і ён яго англізаваў). У 15 гадоў вырашыў стаць кампазітарам. У 1921—1924 Аарон займаўся ў Амерыканскай кансерваторыі Фантэнбло, дзе сустрэўся з Надзяй Буланжэ, якая стала яго настаўніцай. Па вяртанні ў ЗША ён апублікуе свае першыя творы. У 1927 яго канцэрт для фартэпіяна з аркестрам выконваюць Сяргей Кусявіцкі і Бостанскі сімфанічны аркестр. Канцэрт выкарыстоўвае элементы джаза, што выклікае сярод публікі скандал.

У 1928—1931 кампазітар вядзе Коплендаўскія канцэрты, на якіх прапагандуе найноўшых амерыканскіх кампазітараў, у 1932—1933 кіруе Фестывалем сучаснай музыкі, на якіх выступае як піяніст, дырыжор і педагог. На прэзідэнцкіх выбарах 1936 года Копленд падтрымлівае камуністычную партыю, не будучы камуністам; яго бярэ на ўлік ФБР. У 1950-я гады ён трапляе ў «Чорны спіс» Галівуда. У гэты ж час Копленд адкрывае для сябе Веберна і Булеза, цікавіцца серыйнай тэхнікай, разам з тым працягваючы пісаць і ў неакласічнай манеры.

У пачатку 1970-х кампазітар захворвае хваробай Альцгеймера і спыняе складаць музыку, хоць не пакідае дырыжыраванне да 1983.

Копленд пра музыку

  • What to Listen For in Music. New York: Signet Classics, 2002
  • Music and Imagination. Cambridge: Harvard UP, 2006.

Зноскі

  • list of students of Frédéric Chopin
  • https://www.classicalmusicdaily.com/articles/g/a/alberto-ginastera.htm Праверана 6 верасня 2023.
  • Літаратура

    • БЭ ў 18 т. — Т. 8. — Мн., 1999. — С. 413.
    • Pollack H. Aaron Copland — The Life and Work of an Uncommon Man. New York: Henry Holt and Company, 1999
    • Levin G., Tick J. Aaron Copland’s America: a cultural perspective. New York: Watson-Guptill, 2000.
    • Robertson M., Armstrong R. Aaron Copland: a guide to research New York: Routledge, 2001

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці