Ісландскі ўніверсітэт

Ісландскі ўніверсітэт (ісл.: Háskóli Íslands) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Рэйк’явіку.

Ісландскі ўніверсітэт
ісл.: Háskóli Íslands
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваісл.: Háskóli Íslands
Заснаваны1911
РэктарЁн Атлі Бенедыктсан[d]
Студэнты14 000
РазмяшчэннеРэйк’явік
Сайтhi.is
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, на беразе возера Т’ёрнін. За першы год дзейнасці былі залічаны 45 студэнтаў. На сённяшні дзень навучаюцца каля 13 650 студэнтаў на 11 факультэтах. З’яўляецца самым буйным універсітэтам краіны. Архітэктар сучаснага будынка — Гуд’ёўн Самуэльсан.

У дадатак да асноўных факультэтаў існуе мноства навукова-даследчых інстытутаў пры ўніверсітэце. У іх працуюць каля 281 вучоных і адміністратараў. Рэктар — Крысцін Інгольвсдоцір (Kristín Ingólfsdóttir).Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы — Утрэхцкая сетка.

Факультэты

  • Бізнес і эканоміка
  • Тэхнічныя навукі
  • Гуманітарныя навукі
  • Багаслоўе
  • Права
  • Медыцына
  • Прыродазнаўчыя навукі
  • Сястрынская справа
  • Стаматалогія
  • Фармакалогія
  • Грамадскія навукі

Вядомыя выпускнікі

  • Bjarni Ármannsson (былы банкір Банка Ісландыі)
  • Аўсгейр Аўсгейрсан (2-і прэзідэнт Ісландыі)
  • Björn Bjarnason (Міністр юстыцыі)
  • Elín Hirst (мас-медыа)
  • Эйнар Карасан (пісьменнік)
  • Einar Pálsson (літаратар)
  • Einar Már Guðmundsson (пісьменнік)
  • Friðrik Sophusson (былы міністр фінансаў)
  • Давід Одсан (былы прэм’ер-міністр)
  • Guðmundur Finnbogason (філосаф)
  • Hreiðar Már Sigurðsson (бізнесмен)
  • Kristín Steinsdóttir (дзіцячы пісьменнік)
  • Kristín Marja Baldursdóttir (пісьменнік)
  • Sólveig Pétursdóttir (былы прэзідэнт парламента Ісландыі)
  • Sigurjón Sighvatsson (галівудскі прадусер)
  • Össur Skarphéðinsson (міністр замежных спраў)
  • Vigdís Grímsdóttir (пісьменнік)
  • Þorgerður Katrín Gunnarsdóttir (міністр адукацыі, навукі і культуры)
  • Þórarinn Eldjárn (пісьменнік)

Фінансаванне

Універсітэт Ісландыі з’яўляецца дзяржаўным і фінансуецца з бюджэта краіны. Установа не бярэ плату за навучанне акрамя невялікай платы за рэгістрацыю. Для пражывання студэнтаў Універсітэт дазваляе ім працаваць не поўны працоўны дзень альбо дае крэдыты на ільготных умовах.

Зноскі

Спасылкі