Ірына Міхайлаўна Глуская

Ірына Міхайлаўна Глуская (нар. 23 жніўня 1960, Арэнбург) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Расійскай Федэрацыі, расійскі дзяржаўны служачы. Прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», член Савета па міжнацыянальных адносінах пры губернатары Самарскай вобласці [1], член Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе,[2] член Грамадскага савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара[3], член Грамадскага савета пры Упраўленні МУС Расіі па г. Самара[4]

Ірына Міхайлаўна Глуская
Дата нараджэння23 жніўня 1960(1960-08-23) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства СССР
 Расія
Адукацыя
Член у
Род дзейнасціграмадскі дзеяч
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Ірына Міхайлаўна Глуская нарадзілася ў беларускай сям’і кадравага афіцэра Савецкай Арміі, улічваючы паходнае жыццё бацькоў, месцам яе нараджэння стаў расійскі горад Арэнбург.

З маленства дзяцей у сям’і знаёмілі з беларускай культурай, традыцыямі, звычаямі і беражліва перадавалі з пакалення ў пакаленне. Вельмі шмат ведаў па нацыянальнай беларускай культуры сёстрам Ірыне і Яўгеніі перадалі іх прабабуля Еўдакія Міхайлаўна Луцкевіч, і бабуля Яўгенія Фёдараўна.

У Расію старэйшае пакаленне пераехала з Мінскай вобласці (Беларусь), з сяла Забашавічы. Прадзед Фёдар Луцкевіч большую частку свайго жыцця праслужыў на ваенным караблі, а прабабуля Еўдакія Міхайлаўна лічылася вельмі адукаванай жанчынай у вёсцы (мела, па тых часах, аж 4 класа адукацыі), была адным з арганізатараў правядзення першага Усебеларускага з’езда работніц і сялянак, які адбыўся 5 сакавіка 1924 году ў Мінску.

Па лініі бацькі ўсе карані з Магілёўскай вобласці. Сваё прозвішча Ірына Міхайлаўна не стала змяняць нават у шлюбе, а яе дачка Святлана — прадаўжальнік роду, таксама носіць гэтае ж прозвішча. Сям’я ганарыцца тым, што ў Магілёўскай вобласці ёсць горад Глуск, відавочна і прозвішча продкаў неяк звязана з яго назвай.

У 1974 годзе ў сувязі з прызначэннем бацькі да новага месца праходжання службы сям’я Глускіх пераехала ў Самару (тады г. Куйбышаў), а Ірына Міхайлаўна, скончыўшы ў 1987 годзе юрыдычны факультэт Куйбышаўскага дзяржуніверсітэта (цяпер Самарскі дзяржаўны універсітэт), доўгі час займалася юрыдычнай практыкай. у 1997 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю, скончыўшы Акадэмію Грамадзянскай Авіяцыі ўСанкт-Пецярбургу (цяпер СПбДУГА) — факультэт менеджменту і эканомікі.

У 1995 годзе балатавалася ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі другога склікання, а ў 2004 годзе — у дэпутаты Самарскай гарадской Думы чацвёртага склікання.[5]

Рашэннем Думы гарадской акругі Самара № 393 ад 13 лютага 2014 г. Ірына Міхайлаўна Глуская зацверджана членам грамадскага Савета па нацыянальных пытаннях гарадской акругі Самара.[6]

Распараджэннем губернатара Самарскай вобласці ад 2015/02/20 № 85-р «Аб прадастаўленні Губернскіх прэмій у галіне культуры і мастацтва за 2014 год» у намінацыі «Музычнае мастацтва» за папулярызацыю беларускай і рускай культуры ў Самарскай вобласці («Фестывалі яе душы») Глуская Ірына Міхайлаўна ўдастоена губернскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год.[7]

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Ірына Міхайлаўна Глуская 12 красавіка 2017 года ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. [8]

Грамадская дзейнасць

У 90-я гады Ірына Глуская актыўна займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. Падчас адной з выбарчых кампаній Канстанціна Аляксеевіча Цітова, ўзначальвала аддзел па ўзаемадзеянні з нацыянальнымі грамадскімі аб’яднаннямі, шмат працавала з прадстаўнікамі розных этнасаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці.

Атрымаўшы досвед працы з людзьмі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Самарскім рэгіёне, у 2000 годзе са сваімі суайчыннікамі-беларусамі, выступіла з ініцыятывай, а затым і стварыла Самарскую абласную грамадскую арганізацыю беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» [9], якая ўсё годы з’яўляецца актыўным членам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».

У 2004 годзе заснавала і пачала штогод праводзіць у Самарскай вобласці фестывалі-конкурсы мастацтваў «Единство» і «Беларусь — мая песня!» [10], апошні з якіх стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь і беларускага мастацтва на самарскай зямлі. Ірына Міхайлаўна займае актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляецца адным з самых прыкметных кіраўнікоў арганізацый беларусаў у расійскіх рэгіёнах. Яна садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Самарскай вобласці і аказвае максімальнае садзейнічанне дзелавым дэлегацыям Рэспублікі Беларусь у ходзе іх візітаў у дадзены расійскі рэгіён. Грамадскія і палітычныя дзеячы Самары і Самарскай вобласці, калегі І. М. Глускай высока ацэньваюць яе чалавечыя, дзелавыя і прафесійныя якасці.

14 верасня 2004 года Самарская абласная грамадская арганізацыя «Руска-Беларускае Братэрства 2000» далучылася да Калектыўнага пагаднення аб узаемадзеянні Самарскай губернскай Думы і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый у нарматворчай дзейнасці, а прэзідэнт арганізацыі Глуская Ірына Міхайлаўна на падставе рашэння абласнога заканадаўчага сходу стала членам Грамадскага савета пры Самарскай губернскай Думе.[11]

Загадам начальніка Упраўлення Міністэрства Унутраных Спраў Расійскай Федэрацыі па горадзе Самара № 23 ад 10 студзеня 2017 года Глускага Ірына Міхайлаўна зацверджана членам Грамадскага савета пры Упраўленні МУС Расіі па г. Самара.[12]

У красавіку 2018 года, згодна з Пастановай губернатара Самарскай вобласці ад 2018/04/19 № 56, Ірына Міхайлаўна Глуская ўвайшла ў склад Савета па міжнацыянальных адносінах пры Губернатары Самарскай вобласці.

У кастрычніку 2018 года, Глуская ўзначаліла творчую дэлегацыю Самарскай вобласці на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У яе складзе ў Магілёў адправіліся: шматразовы лаўрэат міжнародных, усерасійскіх фестываляў і конкурсаў беларускі вакальны ансамбль «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Ігараўна Сухачэўская) САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і пяць найбольш яркіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Самарскай вобласці, якія прадставілі такія напрамкі, як лозапляценне, качанне, дэкаратыўная роспіс па дрэве, выраб нацыянальнай лялькі. Творчая дэлегацыя прыняла ўдзел у працы выставы-кірмашу «Горад майстроў» і канцэртнай праграме «Садружнасць культур — садружнасць народаў» лепшых творчых калектываў Беларусі і Расіі, з 10 па 12 кастрычніка 2018 года ў Магілёве.[13]

У красавіку 2019 года ў рамках узаемадзеяння з гістарычнай радзімай І. М. Глуская ўзначаліла дэлегацыю Самарскай абласной арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», якая з 7 па 13 красавіка з рабочым візітам наведала Мінск. У складзе дэлегацыі былі Мікалай Іванавіч Бойка, кіраўнік прэс-службы і галоўны рэдактар часопіса «Адзінства» /«Единство», Іна Ігараўна Сухачэўская, выканаўчы дырэктар арганізацыі.[14]

Узнагароды

  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», загад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь № 101-К ад 31 сакавіка 2022 г.
  • Ганаровы знак Губернатара Самарскай вобласці «За ўклад ва ўмацаванне дружбы народаў», Пастанова Губернатара Самарскай вобласці ад 25.09.2020 № 277 «Аб узнагароджанні».
  • Юбілейны медаль «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі», 20 верасня 2019 г.
  • медаль Францыска Скарыны — Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 ад 12 красавіка 2017 г.[15]
  • Ганаровая грамата Губернатара Самарскай вобласці — распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці № 17-р ад 13 студзеня 2017 г.[16]
  • губернская прэмія ў галіне культуры і мастацтва за 2014 год, Нагрудны знак лаўрэата і Дыплом № 0415 — распараджэнне Губернатара Самарскай вобласці 20.02.2015 г.
  • Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», 2014 г.
  • У 2010 годзе за захаванне беларускай культуры, мовы і традыцый у Самарскай вобласці была адзначана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.[17]
  • Падзяка ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
  • Падзяка ад губернатара Самарскай вобласці.
  • Дыплом ад Самарскай губернскай Думы.
  • Падзяка ад кіраўніка гарадской акругі Самара.

Зноскі