Іосіф I Габсбург

Іосіф I (ням.: Joseph I.; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — рымскі кароль з 23 студзеня 1690 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 мая 1705 года, кароль Чэхіі з 5 мая 1705 года, кароль Венгрыі з 9 снежня 1687 года (13 чэрвеня 1707 года быў зрынуты венгерскім соймам, пасля прыгнечання паўстання Ферэнца Ракошы ізноў заняў прастол 21 лютага 1711 года), эрцгерцаг Аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў; старэйшы сын імператара Леапольда I і Элеаноры Нойбургскай.

Іосіф I
ням.: Joseph I.
Іосіф I, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Іосіф I, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Кароль Рыма
23 студзеня 1690 года — 17 красавіка 1711 года
ПапярэднікФердынанд IV
ПераемнікІосіф II
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711
ПапярэднікЛеапольд I
ПераемнікКарл VI
Кароль Венгрыі
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711
ПапярэднікЛеапольд I
ПераемнікКарл VI
Кароль Чэхіі
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711
ПапярэднікЛеапольд I
ПераемнікКарл VI
Эрцгерцаг Аўстрыі
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711
Нараджэнне26 ліпеня 1678(1678-07-26)[1][2][…]
Смерць17 красавіка 1711(1711-04-17)[1][2][…] (32 гады)
Месца пахавання
РодГабсбургі
БацькаЛеапольд I Габсбург[3]
МаціЭлеанора Нойбургская[d][3]
ЖонкаАмалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленберг[d][4]
ДзеціМарыя Юзэфа фон Габсбург, Леапольд Іосіф Аўстрыйскі[d][5] і Марыя Амалія Аўстрыйская[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква[6]
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Іосіф нарадзіўся 26 ліпеня 1678 года ў Вене. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам герцага Дзітрыха Ота фон Сальма, вывучыў некалькі моў. У 1687 годзе атрымаў венгерскую карону, а пасля смерці бацькі 5 мая 1705 года ўступіў на прастол і быў каранаваны.

Энергічна працягнуў пачатую яго бацькам вайну за іспанскую спадчыну супраць Францыі. Дзякуючы перамогам Яўгенія Савойскага і англійскага военачальніка герцага Мальбара яму атрымалася выгнаць французаў з Італіі і Нідэрландаў і перайсці да наступу. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, Іосіф у 1707 годзе склаў дагавор з каралём Карлам XII Шведскім, які на шляху з Польшчы ў Саксонію прайшоў праз Сілезію.

Па Альтранштэцкаму міру Іосіф даў сілезскім пратэстантам свабоду веравызнання і вярнуў ім большую частку аднятых езуітамі цэркваў. У той жа час ён вымусіў Папу прызнаць яго брата Карла іспанскім каралём. У 1708 ён абвясціў няміласць на курфюрстаў баварскага і кёльнскага, за адносіны з Францыяй, але яго жаданне злучыць Баварыю з Аўстрыяй сустрэла моцнае процідзеянне як нямецкіх, так і іншых дзяржаў.

Венгерскае паўстанне Ферэнца Ракоці Іосіф паспяхова здушыў. Ён быў адукаваным і разумным кіраўніком, памяркоўным да іншаверцаў, адзін з найбольш энергічных сярод нямецкіх Габсбургаў. Пры ім Аўстрыя дасягнула вялікага значэння ў Еўропе. Фінансавае кіраванне ён палепшыў пры дапамозе Гундакера фон Штарэмберга; ім таксама прыняты былі меры для палягчэння становішча крапасных сялян.

Іосіф сканаў ад воспы 17 красавіка 1711 года ў Вене.

Сям’я

У 1699 годзе ён ажаніўся з Вільгельмінай Амаліяй Браўншвайг-Люнебургскай (16731742). У іх нарадзілася дзве дочкі:

Зноскі

  • а б Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673· — С. 4.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Lundy D. R. The Peerage
  • Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673·
  • Літаратура

    Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
    800814840843855875877881887891
      Карл IЛюдовік I — Лотар IЛюдовік IIКарл II — Карл III —   
    891894898899901905915924962973983
      ГвідаЛамбертАрнульф — Людовік III — Берэнгар I — Атон IАтон II  
    98399610021014102410271039104610561084110511111125113311371155
       — Атон III — Генрых II — Конрад II — Генрых III — Генрых IV — Генрых V — Лотар II —   
    11551190119712091215122012501312131313281347135513781410
      Фрыдрых IГенрых VI — Атон IV — Фрыдрых II — Генрых VII — Людовік IV — Карл IV —   
    1410143714521493150815191530155615641576161216191637
      ЖыгімонтФрыдрых IIIМаксіміліян IКарл VФердынанд IМаксіміліян IIРудольф IIМаціясФердынанд II  
    16371657170517111740174217451765179017921806
      Фердынанд IIIЛеапольд IІосіф IКарл VI — Карл VIIФранц IІосіф IIЛеапольд IIФранц II  

    Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці