Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка

Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка – структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Інстытут псіхалогіі
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Заснаваны1994
ДырэктарДзмітрый Дзякаў
МесцазнаходжаннеСцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13

Гісторыя

У 1994 годзе ў БДПУ быў адкрыты факультэт прыкладной псіхалогіі.

На факультэце прыкладной псіхалогіі пачалася падрыхтоўка прафесійных псіхолагаў па чатырох спецыялізацыях: педагагічная псіхалогія, сацыяльная псіхалогія, псіхалогія сямейных адносін, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці; адкрыта аспірантура.

2 сакавіка 2001 года перайменаваны ў факультэт псіхалогіі.

1 верасня 2016 года на базе факультэта псіхалогіі быў адкрыты Інстытут псіхалогіі.

Сучаснасць

Напрамкі навучэння

  • Псіхалогія (Спецыялізацыі: «Педагагічная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін» і «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»)
  • Практычная псіхалогія

Структура

У складзе інстытута 5 кафедраў:

КафедраЗагадчык
Кафедра агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі
дацэнт Алена Камкова
Кафедра сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі
дацэнт Наталля Пузырэвіч
Кафедра псіхалогіі адукацыі
дацэнт Ала Музычэнка
Кафедра псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці
дацэнт Мілана Бакуновіч
Кафедра клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі
дацэнт Аксана Шульга
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Лабараторыя клінічнай псіхалогіі і псіхалагічнага кансультавання
  • Навукова-адукацыйная лабараторыя псіхалогіі пазнавальных працэсаў

Кіраўніцтва Інстытута

Дырэктар:

  • Дзмітрый Дзякаў

Намеснікі дырэктара:

  • Вольга Дзеравянка
  • Віктар Марозаў
  • Кацярына Мацюшчанка

Зноскі

Спасылкі