Ізяслаў Яраславіч

Ізяслаў Яраславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1024 — 3 кастрычніка 1078) — князь тураўскі (1042—1054) і вялікі князь кіеўскі (1054—1078, з перапынкамі).

Ізяслаў Яраславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
20 лютага 1054 — 1068
ПапярэднікЯраслаў Уладзіміравіч
ПераемнікУсяслаў Брачыславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
1069 — 1073
ПапярэднікУсяслаў Брачыславіч
ПераемнікСвятаслаў Яраславіч
вялікі князь кіеўскі[d]
1077 — 3 кастрычніка 1078
ПапярэднікУсевалад Яраславіч
ПераемнікУсевалад Яраславіч
Нараджэнне1024
Смерць3 кастрычніка 1078
Месца пахавання
РодРурыкавічы
БацькаЯраслаў Уладзіміравіч
МаціІнгігерда
ЖонкаГертруда Польская[1]
ДзеціЯраполк Ізяславіч[2], Святаполк Ізяславіч і Мсціслаў Ізяславіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Другі або трэці сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 года. У 1052 годзе, пасля смерці старэйшага брата Уладзіміра, атрымаў яшчэ і сталец у Ноўгарадзе.

Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 годзе здзейсніў паход на вярхоўі Акі і перамог голядзь. У 1067 годзе з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнічаў у бітве на Нямізе. Падчас перамоў каля Ршы падступна захапіў Усяслава ў палон і пасадзіў у цямніцу-поруб у Кіеў. Падчас народнага паўстання ў 1068 года Ізяслаў Яраславіч сагнаны з велікакняжацкага стальца.

У 1069 годзе з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, потым прагнаў Усяслава і з Полацка, пасадзіў там свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым Святаполка Ізяславіча. У 1073 годзе выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам, беспаспяхова шукаў падтрымкі ў Польшчы і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля смерці Святаслава ў 1077 годзе зноў заняў кіеўскі сталец. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Загінуў у міжусобнай вайне пад Чарнігавам.

Адзін са складальнікаў зводу законаў — Рускай праўды.

Віслыя свінцовыя пячаткі Ізяслава Яраславіча выяўлены падчас археалагічных раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці