Ігнацы Якуб Масальскі

біскуп віленскі

Ігнацы Якуб Масальскі (польск.: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы, Гарадзенскі павет — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Доктар кананічнага права (1752).

Ігнацы Якуб Масальскі
рэферэндар вялікі духоўны літоўскі
14 снежня 1754 — люты 1762
ПапярэднікЮзаф Станіслаў Сапега
ПераемнікАляксандр Казімір Гараін[d]
біскуп віленскі
з 13 лютага 1762
ДыяцэзіяВіленскае біскупства
ПапярэднікМіхал Ян Зянковіч
ПераемнікЯн Непамуцэн Касакоўскі
пісар вялікі духоўны літоўскі
20 чэрвеня 1748 — 14 снежня 1754
ПапярэднікАнтоні Эразм Валовіч[d]
ПераемнікТомаш Ігнацы Зянковіч
Нараджэнне22 ліпеня 1727(1727-07-22)
Смерць28 чэрвеня 1794(1794-06-28)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
РодМасальскія
БацькаМіхал Юзаф Масальскі
МаціФранцішка з Агінскіх[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква[2] і каталіцтва[3][4]
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігнацы Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацей Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

З княжацкага роду Масальскіх уласнага герба, сын Міхала Юзафа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзафа Адрыяна, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

З дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскага капітула. Навучаўся з 1745 года ў місіянерскай семінарыі ў Варшаве; працягнуў навучанне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага і рымскага права (1752). Па вяртанні з Італіі ў 1752 годзе стаў рэферэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі з 1762 года. У 1766 годзе на сойме выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў з каталікамі. У 1772 годзе пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.

На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэнне Адукацыйнай камісіі, яе першы старшыня ў 1773—1776 гадах. Адначасова ў 1774 годзе распарадчык фонду публічнай асветы. У 1774 годзе выступіў на сойме за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываннях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але членам камісіі працягваў заставацца да смерці.

Імкнуўся да лібералізацыі рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на яго ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую семінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму ўвайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, французская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае ніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіян. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касцёлах, напісаў школьную праграму.

Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараннямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. З 1780 года быў уладаром палаца ў Верках, які на яго сродкі рэканструяваў у стылі класіцызм Лаўрын Гуцэвіч.

На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфом, быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая (1791). Член Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Прыхільнік Расіі, атрымліваў хабар ад расійскага пасла Якава Сіверса. Удзельнічаў у Гарадзенскі сойм, які пацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

Вяркайскi палац Iгнацыя Масальскага. Выява Юзефа Азямблоўскага.

Падчас паўстання 1794 года, супраць якога выступаў, быў арыштаваны па загаду Тадэвуша Касцюшкі і без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 годзе і пахаваны ў Кафедральным саборы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава.

Галерэя

Са спадчыны

Крыніцы

  • https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Massalski-Ignacy-Jakub;3938399.html
  • Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 жніўня 2023.
  • https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці