Ігар Пятровіч Тур

беларускі журналіст

І́гар Пятро́віч Ту́р (нар. 26 сакавіка 1989, Гродна) — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Пятровіч Тур
Род дзейнасціжурналіст
Дата нараджэння26 сакавіка 1989(1989-03-26) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

Вырас у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё і радыё «Бі-Эй»[1]. З 2014 года працуе на тэлеканале «АНТ». Асвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза), Швейцарыі і Украіны[2].

Прапагандысцкая дзейнасць

Здымаў сюжэты з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[3][4][5][6]. Пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваннямі і забойствамі пратэстоўцаў, а таксама звальнення шматлікіх супрацоўнікаў тэлебачання, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігур прапаганды ў Беларусі[6][7]. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі незразумелага паходжання[8].

Сям’я

Бацька — інжынер-энергетык, маці — дырэктар Палаца культуры Ліды[9].

Узнагароды

Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» (2017)[1].

11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Медалём Францыска Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам з ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[10].

Зноскі