Ігар Іванавіч Бузоўскі

Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалёва, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны функцыянер. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадах, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018—2024 гадах, рэктар Акадэміі кіравання з 2024 года. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Ігар Іванавіч Бузоўскі
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска
14 сакавіка 2017 — 26 чэрвеня 2018
ПапярэднікГанна Мар’янаўна Мацельская
ПераемнікДзмітрый Віктаравіч Пятруша
Нараджэнне10 ліпеня 1972(1972-07-10)[1] (52 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

У 1993 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Сацыяльны педагог — псіхолаг».

У 1993—1994 гадах праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадах працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама (педагог-псіхолаг, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай працы). У 1998—2002 гадах працаваў на кіруючых пасадах у маладзёжных грамадскіх арганізацыях і аб’яднаннях. У 2002—2003 гадах намеснік генеральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціравання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У 2003—2005 гадах другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

У 2005—2010 гадах саветнік-кансультант, галоўны саветнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадах першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са снежня 2014 года намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У снежні 2016 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Член саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га склікання.

У сакавіку 2017 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. З чэрвеня 2018 года намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да чэрвеня 2024 года, калі быў прызначаны рэктарам Акадэмія кіравання[2].

Сям’я

Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3]. Маці — Вера Бузоўская, бухгалтар[3]. Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст[3].

Жанаты, мае сына.

Узнагароды

  • ордэн Пашаны (2016),
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
  • ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІ ступені,
  • падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
  • юбілейныя медалі.

Міжнародныя санкцыі

6 лістапада 2020 года ўнесены ў чорны спіс Еўрасаюза[4][5], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[6] і Канады[7]. Пры ўвядзенні санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Бузоўскі як намеснік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці за рашэнне Міністэрства інфармацыі пра спыненне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаванне доступу ў інтэрнэт агулам у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года як інструмента рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[8].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9], а 11 снежня — і Швейцарыя[10].

Крыніцы

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці