Іван Людвігавіч Акуліч

Іван Людвігавіч Акуліч (нар. 8 верасня 1946, г.п. Глуск, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1989).

Іван Людвігавіч Акуліч
Дата нараджэння8 верасня 1946(1946-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці5 студзеня 2020(2020-01-05)[1][2] (73 гады)
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар эканамічных навук (1990)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1989)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1968), Інстытут эканомікі АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1974), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (дактарантура, 1990).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1992, факультэт маркетынгу і лагістыкі, кафедра маркетынгу, прафесар, з 1994 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: маркетынг; прымяненне эканоміка-матэматычных метадаў у рашэнні эканамічных задач.

Узнагароды

Прэмія Савета Міністраў Латвійскай ССР (1987), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Латвіі (1978, 1983, 1985, 1990), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008).

Літаратура

  • Совершенствование управления производством потребительских товаров в Латвийской ССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Акулич Иван Людвигович. — Рига, 1989.
  • Математическое программирование в примерах и задачах : учебное пособие / И. Л. Акулич. — Санкт-Петербург [и др.], 2009.
  • Международный маркетинг : учебник для студентов вузов по экономическим специальностям / И. Л. Акулич. — Минск, 2007.
  • Акулич Иван Людвигович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 64—65.
  • Акулич Иван Людвигович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 36—37.