Іван Іванавіч Шувалаў

Іван Іванавіч Шувалаў (руск.: Иван Иванович Шувалов) (1 (12) лістапада 1727, Масква — 14 (25) лістапада 1797, Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1760), фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, мецэнат, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Іван Іванавіч Шувалаў

Нараджэнне1 (12) лістапада 1727[1] ці 12 лістапада 1727(1727-11-12)[2]
Смерць15 (26) лістапада 1797 (70 гадоў), 25 лістапада 1798(1798-11-25)[1] (71 год), 14 лістапада 1797(1797-11-14)[3] (70 гадоў) ці 25 лістапада 1797(1797-11-25)[2] (70 гадоў)
Месца пахавання
РодШувалавы
БацькаIvan Shuvalov[d]
МаціTatyana Ratislavskaya[d]
Член у
Дзейнасцьваенная служба[d][4], дзяржаўная служба[4] і мецэнацтва[d][4]
Званнегенерал-паручнік[d] і генерал[5]
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. Дзякуючы заступніцтву стрыечных братоў, Аляксандра і Пятра Шувалавых, удзельнікаў палацавага перавароту 1741, Іван Шувалаў апынуўся пры імператарскім двары. У 1742 г. пачаў прыдворную службу ў якасці пажа. У 1749 г. атрымаў званне камер-юнкера. Неўзабаве зрабіўся фаварытам імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

У 1750-х Шувалаў меў прыкметны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Расіі, садзейнічаў развіццю рускай навукі і мастацтва, аказваў заступніцтва вучоным, пісьменнікам і мастакам. У ліку іншага ён падтрымліваў шматлікія распачынанні М. В. Ламаносава. Пад яго заступніцтвам у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі ўніверсітэт (і ён стаў яго першым куратарам), а ў 1757 г. створана Акадэмія майстэрстваў (Шувалаў быў яе прэзідэнтам да 1763).

Пасля ўзыходжання Кацярыны II граф Шувалаў апынуўся ў няміласці. З 1763 па 1777 г. ён знаходзіўся за мяжой (афіцыйна — у водпуску «па хваробе»), выконваў шэраг дыпламатычных і іншых даручэнняў рускага ўрада. Адначасна займаўся збіраннем калекцыі твораў мастацтва. Пасля перадаў сваю калекцыю Акадэміі майстэрстваў і Эрмітажу.

Вярнуўшыся ў Расію, у палітычным жыцці актыўна не ўдзельнічаў.

Зноскі

  • Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  • а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Czech National Authority Database Праверана 17 снежня 2022.
  • Бібліяграфія

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці