SIG-Sauer P226

SIG-Sauer P226пісталет, які выпускаецца аднайменнай швайцарска-нямецкай кампаніяй. SIG-Sauer P226 быў распрацаваны ў якасьці зброі для ўзброеных сіл ЗША.

SIG P226

ТыпПісталет
Краіна паходжаньняНямеччына-Швайцарыя
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньняз 1980 году
Характарыстыкі
Вага802 г (9×19 мм Para)

867 г (.357 SIG ці .40 S&W)

Даўжыня196 мм
Даўжыня ствала112 мм

Патрон9×19 мм Para

.357 SIG
.40 S&W)

Від боясілкаваньнянабоі на 12 ці 13 патронаў (.40 S&W, .357 SIG) ці 15,17,18,20 патронаў (9×19 мм Para)

Пісталет SIG-Sauer P226 быў распрацаваны ў 1981 годзе для ўдзелу ў амэрыканскім конкурсе ХМ9 на новы 9 мм пісталет для войска ЗША. Ён уяўляў сабой па сутнасьці пісталет SIG-Sauer P220, які складаўся на ўзбраенні ўзброеных сіл Швайцарыі. Р226 па ўсіх характарыстыках прайшоў конкурс, аднак у выніку саступіў італьянскаму пісталету Beretta 92. Р226 вельмі шырока ўжываецца ў розных краінах, уключаючы краіны Эўропы і ЗША, дзе з канца 1980-х гадоў гэтую зброю закупіла ФБР, берагавая ахова і розныя дэпартамэнты паліцыі. Асобай папулярнасьцю ў ЗША карыстаецца варыянт пісталета Р226 пад магутны патрон .357SIG.

Больш кампактная мадыфікацыя P226 завецца SIG-Sauer P228.