Мэта зьезду: аб’яднаньне беларусаў сьвету і арганізацыйнае афармленьне сусьветнай беларускай супольнасьці, як новай грамадзкай структуры на карысьць нацыянальнага адраджэньня і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы.
Пасьля прыняцьця шэрагу зваротаў і дэклярацыяў зьезд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім былі абраныя новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзыдэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасьці з праграмай зьезду праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадзкасьцю Беларусі, Купальле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркулабаў (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва зь Беларусі і замежжа.
Сурмач, Ганна. Першы з’езд беларусаў свету / Ганна Сурмач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.